Махоціна Святлана Мікалаеўна
Махоціна Святлана Мікалаеўна, 1965 г.н., Комі АССР г.Сыктывкар.
Пражывае ў Магілёўскай вобласці, Дрыбінскі раён а/г Кароўчына, метадыст у Доме раместваў.
Працуе ў Доме раместваў, авалодала рамяством саломапляцення непасрэдна на рабочым месцы (з 2008 года працуе ў Доме раместваў). Асновам саломапляцення вучылася ў Заклікоўскай Ларысы Сямёнаўны, першага дырэктара Дома раместваў, Дамінікавай Наталлі Вітольдаўны, калег Дома рамёстваў.
Добра валодае тэхнікамі работы з саломкай па пляценню кветак і кветкавых кампазіцый, абярэгаў. Работы выстаўляюцца на выставах рознага значэння (ад раённых да міжнародных), вырабляе работы на заказ (як асабістыя, так і калектыўныя). Перадае вопыт саломапляцення калегам, удзельнікам аматарскіх аб᾿яднанняў.