4 верасня Краснаполле запрашае ў творчую гасцёўню “Нам засталася спадчына”

У творчую гасцёўню “Нам засталася спадчына”, прымеркаваную да Дня беларускага пісьменства, запрашае народны аматарскі літаратурны калектыў “Світанак” Краснапольскага раённага Цэнтра культуры.
Святочная гасцёўня адбудзецца 4 верасня а 10 гадзіне ў Краснапольскім РЦК.
У праграме гасцёўні прадугледжаны:
- сустрэча з мясцовымі паэтамі і выканаўцамі;
- адкрыты мікрафон для чытання і ўшанавання роднага слова;
- прэзентацыі буклукаў, выставак, новай кнігі і аўтарскай песні мясцовых аўтараў;
- хвілінкі для вуснай народнай творчасці;
- экскурс у глыбіню часу, праз які адбудзецца знаёмства з асобамі беларускай зямлі, многія з якіх былі звязаны з кнігай і мовай.
Гасцёўня адкрыта для ўсіх жадаючых!