Народны ансамбль народнай песні і музыкі "Бліскавіца" прыняў удзел ў святкаванні Дня гарадскога пасёлка Копысь.
14 жніўня ў гарадскім пасёлку Копысь Аршанскага раёна Віцебскай вобласці адбылося гісторыка-патрыятычнае свята «Мы – адзінае цэлае!», прысвечанае Году гістарычнай памяці і Дню гарадскога пасёлка. Мерапрыемства праходзіла на маляўнічым Пятроўскім вале, дзе ў XI-XVII стагоддзях знаходзілася старажытнае гарадзішча.
У свяце прынялі ўдзел клуб гістарычнай і ролявай рэканструкцыі «Ростань» г.п. Балбасава і артысты мастацкай творчасці Копыскага Дома культуры і наш народны ансамбль народнай песні і музыкі «Бліскавіца» раённага Дома культуры ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Шклоўскага раёна». У падарунак жыхарам Копысі ансамбль прывёз канцэртную праграму «Мы гэту песню вам спяваем душой і сэрцам». Артысты выканалі шэраг беларускіх і рускіх народных песень. Гледачы вельмі цёпла сустрэлі калектыў, падарылі яму шмат апладысментаў. Ансамбль быў адзначаны падзякай старшыні Копыскага пасялковага савета дэпутатаў Е. Ф. Вацура.
Буевіч Святлана – метадыст раённага Дома культуры ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Шклоўскага раёна»