Раённая выстава-конкурс «Саламяны павук» праходзіць у Быхаўскім раёне
З 5 студзеня па 7 лютага ў Быхаўскім Цэнтры культуры, народнай творчасці і рамёстваў працуе І раённая выстава-конкурс «Саламяны павук».
Выстава-конкурс праводзіцца з мэтай папулярызацыі, распаўсюджвання лепшых беларускіх народных мастацкіх традыцый і звычаяў у Быхаўскім раёне. Арганізатарам выставы-конкурсу з’яўляецца аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Быхаўскага райвыканкама. Правядзенне выставы-конкурсу ажыццяўляе ДУА «Дзіцячая школа мастацкіх рамёстваў і мастацтваў г. Быхава».
На выставе-конкурсе прадстаўлена 24 работы, сярод якіх свае работы прадставілі і ўдзельнікі гурткоў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва клубных устаноў культуры Быхаўскага раёна, а менавіта раённы Цэнтр культуры, Чарнаборскі СДК, Баркалабаўскі КСЦ, Палянінавіцкі СДК, Лудчыцкі СК, Новабыхаўскі СДК.
24 студзеня ў рамках конкурсу ў Цэнтры культуры, народнай творчасці і рамёстваў праведзена тэматычная праграма для падлеткаў «Саламяны павук – абярэг сялянскай хаты». Мерапрыемства праходзіла ў зале, дзе разгорнута выстава-конкурс саламяных павукоў. Падлеткам паказалі цікавы абрад, правялі майстар-клас па вырабу саламяных павукоў. Удзельнікі мерапрыемства паглядзелі відэастужку аб народным майстры Ірыне Кухціной.
Закрыццё выставы з узнагароджваннем пераможцаў адбудзецца 7 лютага.
Святлана Саламевіч, загадчык метадычнага аддзела ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Быхаўскага раёна»