Тэатральны калаж «Падарожжа Несцеркі» у Белынічах
23 сакавіка ў Бялыніцкім раённым Цэнтры культуры прайшоў тэатральны калаж «Падарожжа Несцеркі», прымеркаваны да Міжнароднага дня тэатра, які адзначаецца 27 сакавіка.
Сапраўдныя прыхільнікі тэатральнага мастацтва ўбачылі ў пастаноўцы народнага тэатра юнага гледача РЦК урыўкі з спектакляў: Мiхася Чарота «Мікітаў лапаць», Янкi Купалы «Прымакі» і «Паўлінка».
На сцэне разгарнулася сапраўдная панарама чалавечага жыцця з яго радасцямі і сумам, перажываннямі і надзеямі, здрадай і каханнем.
Бліскуча выканалі ролі самадзейныя артысты, людзі рознага ўзросту і прафесій, Алена Куранок, Ірына Касцова, Таццяна Чачура, Аліна Арлёнак, Хрысціна Арлова, Марына Латышава, Людміла Юрэвіч, Уладзімір Чужаўка, Анатоль Віннікаў, Мікола Рабчук, Iлля Цікуноў, Антон Касцоў, Александр Салдаценкоў, Валерый Макаранка, Віктар Чайкоў.
Людміла Куранкова, метадыст раённага Цэнтра культуры ДУК «ЦКС Бялыніцкага раёна»