Абласны фестываль фальклорнага мастацтва “Скарбніца Падняпроўя”

Інструкцыя
аб парадку правядзення абласнога фестывалю
фальклорнага мастацтва “Скарбніца Падняпроўя”
1. Дадзеная Інструкцыя вызначае парадак арганізацыі і правядзення абласнога фестывалю фальклорнага мастацтва “Скарбніца Падняпроўя”.
2. Абласны фестываль фальклорнага мастацтва “Скарбніца Падняпроўя” (далей – фестываль) праводзіцца з красавіка па верасень 2021 года.
3. Арганізацыю і правядзенне фестывалю ажыццяўляе ўстанова культуры “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы” (далей – арганізатар).
4. Фестываль праводзіцца ў мэтах выхавання падрастаючага пакалення сродкамі народнай спадчыны, арганізацыі традыцыйных форм вольнага часу, выяўлення, аднаўлення, падтрымкі, пераймання і распаўсюджвання народнай культуры ў традыцыйных лакальных праяўленнях такіх як:
спеўнае мастацтва;
народная харэаграфія;
народны гумар.
5. Падчас правядзення фестывалю адбудуцца: тэматычныя канцэрты, іншыя творчыя імпрэзы, семінары-практыкумы, прысвечаныя традыцыйнай народнай творчасці беларусаў, творчае спаборніцтва па прынцыпу “хто каго ператанцуе, хто каго перапяе”, майстар-класы, фальклорныя танцавальныя, гумарыстычныя вечарыны і іншае.
6. У фестывалі прымаюць удзел носьбіты традыцыйнай культуры і іх пераемнікі з ліку творчых калектываў і асобных выканаўцаў клубных устаноў і дзіцячых школ мастацтваў: аўтэнтычныя, фальклорныя калектывы, непрафесійныя аматарскія калектывы мастацкай творчасці, якія працуюць у вызначаных жанрах мастацтва, танцавальныя пары-выканаўцы і калектывы народных танцаў, народныя музыкі і калектывы, дзіцячыя фальклорныя калектывы, апавядальнікі народнага гумара, індывідуальныя выканаўцы (салісты) спеўнага мастацтва і іншыя калектывы мастацкай творчасці, якія вывучаюць, пераймаюць і папулярызуюць аўтэнтычную мастацкую культуру свайго краю.
7. Фестываль ладзіцца ў тры этапы.
Першы этап – адборачныя відэатуры. Прымаюць удзел усе раёны ў кожнай з намінацый (3 відэатура праводзяцца па графіку ў наступных намінацыях):
спеўнае мастацтва – матэрыялы дасылаюцца да 2 красавіка;
народны гумар (прыказкі, прымаўкі, загадкі, анекдоты, прыкметы, павер’і, выслоўі, жарты, былічкі – толькі гумарыстычнага жанру) – матэрыялы дасылаюцца да 9 красавіка;
народная харэаграфія – матэрыялы дасылаюцца да 1 чэрвеня.
Другі этап – тэматычныя мерапрыемствы (прымаюць удзел творчыя калектывы, выканаўцы па выніках правядзення відэатураў).
СВЯТА КАНЦЭРТ “ГАЛАСЫ ПАДНЯПРОЎЯ” (15 красавіка), установа культуры “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы”.
СВЯТА КАНЦЭРТ “ГУМАР ПАДНЯПРОЎЯ”, установа культуры “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы”.
ЭТНА ДЫСКАТЭКА “ТАНЧЫМ ПА-БЕЛАРУСКУ” (верасень), установа культуры “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы”. Прымаюць удзел творчыя калектывы, выканаўцы па выніках правядзення відэатураў.
Трэці этап – заключныя мерапрыемствы фестывалю – верасень 2021 года, г. Магілёў, установа культуры “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы”. Прымаюць удзел творчыя калектывы, выканаўцы і ўдзельнікі другога этапу.
Для ўдзелу ў адборачных відэатурах неабходна ў вызначаныя тэрміны накіраваць у электронным выглядзе ва ўстанову культуры “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы” заяўкі, відэа-, тэкставыя матэрыялы згодна дадатка.
Запрашэнне для ўдзелу ў другім этапе фестывалю накіроўваецца пасля разгляду прадстаўленых заявак, відэаматэрыялаў.
8. Колькасць удзельнікаў, выступленняў з сольнымі нумарамі (памяньшэнне ці павялічванне), замену нумароў, удзел у сумесных імпрэзах, працягласць выступленняў у мерапрыемствах, праграму святаў фестывалю, заключных мерапрыемстваў вызначае, каардынуе і распрацоўвае арганізатар фестывалю.
9. Удзельнікі фестывалю ў намінацыях прадстаўляюць:
“спеўнае мастацтва” – матэрыялы дасылаюцца да 2 красавіка – адноўленыя і бытуючыя 4 аўтэнтычныя песні: каляндарна-земляробчага цыкла (калядныя (піліпаўскія), масленічныя, паставыя, песні заклікання вясны (лірычныя веснавыя песні), валачобныя, юр’еўскія, троіцкія, купальскія, пятроўскія, жніўныя, восеньскія, карагодныя, карагодна-гульнёвыя), сямейна-абрадавага цыкла (вясельныя, радзінныя (хрэсьбінныя), калыханкі, лірычныя), пазаабрадавыя песні (любоўныя, жартоўныя, рэкруцкія, салдацкія, сямейныя, батрацкія, гістарычныя). Не менш чым дзве з песень абавязкова павінны быць з дэманстрацыяй абрада народнага календара беларусаў (па выбару);
“народны гумар” – матэрыялы дасылаюцца да 9 красавіка – кожны раён прадстаўляе творы гумарыстычнага жанра: творчае выступленне (нумар, прэзентацыя), народныя, прыказкі, прымаўкі, загадкі, анекдоты, прыкметы, павер’і, выслоўі, жарты, былічкі (працягласць не менш 10 хвілін);
“народная харэаграфія” – матэрыялы дасылаюцца да 1 чэрвеня – мясцовыя або рэгіянальныя варыянты (з захаваннем адметнага мастацкага стылю) народных танцаў, 4 танца на выбар (парныя, гуртавыя (гуртавыя не менш чым 2 танца).
10. Для ўдзельнікаў у намінацыі “спеўнае мастацтва” выкананне аўтарскіх, апрацаваных ці стылізаваных твораў, выкарыстанне фанаграмы – не дазваляецца.
Выступленне калектываў, індывідуальных выканаўцаў фестывалю ажыццяўляецца пад акампанемент беларускіх народных (музычных) інструментаў, інструментальных ансамбляў традыцыйнага складу ў жывым гучанні.
Перавага аддаецца калектывам, у склад якіх, а таксама ў акампаніруючую групу разам са сталымі ўдзельнікамі і музыкамі ўваходзяць дзеці і моладзь, а таксама калі калектывы і выканаўцы спалучаюць у сваёй творчасці творы розных відаў і жанраў традыцыйнага народнага мастацтва.
11. Касцюмы ўдзельнікаў фестывалю могуць уяўляць сабой беларускія народныя касцюмы, або шматлікія варыянты арыгіналаў, копій традыцыйных народных, касцюмаў сваёй мясцовасці. Увага надаецца прычоскам: валасы дзяўчат заплятаюцца ў косы ці ўкладваюцца рознымі спосабамі, характэрнымі для мясцовай традыцыі.
12. Патрабаванні да твораў удзельнікаў фестывалю:
ступень захаванасці мясцовых традыцый (асабліва каранёвых форм) у розных жанравых праявах;
наяўнасць у дарослых фальклорных калектывах сярод агульнага складу ўдзельнікаў дзяцей і моладзі;
наяўнасць акампанементу ў ансамблевым выкананні на беларускіх народных інструментах;
наяўнасць народных касцюмаў мясцовай традыцыі;
адпаведнасць фальклорных твораў узросту выканаўцаў;
узровень выканальніцкага майстэрства;
музычнасць выканання, майстэрства спеваў падчас танца ці ваджэння карагода;
захаванасць мясцовага дыялекту;
жанравая разнастайнасць.
13. Па выніках правядзення фестывалю майстры, калектывы, выканаўцы ўшаноўваюцца дыпломамі лаўрэата I, II, III ступені. Асобныя калектывы, выканаўцы народных танцаў, песень, інструментальнай музыкі, твораў гумарыстычнага жанру, ушановаюцца спецыяльнымі дыпломамі.
Астатнія ўдзельнікі ўзнагароджваюцца дыпломамі за ўдзел.
14. Выдаткі, звязаныя з удзелам у абласным фестывалі і заключных мерапрыемствах ажыццяўляюцца за кошт накіроўваючага боку.
Да заяўкі абавязкова дадаюцца:
відэазапісы твораў у выкананні ўдзельнікаў фестывалю;
фотаздымкі прадстаўляюцца ў электронным фармаце;
тэксты песен, гумарыстычных твораў (на беларускай мове).
Кожны фотаздымак і відэазапіс павінны мець подпіс (прозвішча, імя, назва твора).
Кантактная інфармацыя:
Электронны адрас арганізатараў: mogomc@tut.by;
Факс: 8 (0222) 759864;
Кантактныя тэлефоны: 8 (0222) 42 42 64, +37529 348 77 30 Дударава Кацярына Уладзіміраўна, +37533 392 81 46 Янчыцкая Елізавета Дзянісаўна, аддзел традыцыйнага мастацтва і культурна-дасугавай дзейнасці ўстановы культуры “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы”.
Заяўка на ўдзел у абласным фестывалі фальклорнага мастацтва “Скарбніца Падняпроўя”