
Палажэнне
аб правядзенні конкурсу гарманістаў і выканаўцаў прыпеўкі
“Падняпроўскі гармонік”
1. Агульныя палажэнні
Дадзенае палажэнне вызначае парадак арганізацыі і правядзення конкурсу гарманістаў і выканаўцаў прыпеўкі “Падняпроўскі гармонік” (далей - конкурс).
Арганізатарам конкурсу з’яўляецца ўстанова культуры “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы” (далей - арганізатар).
Арганізатар конкурсу зацвярджае парадак яго арганізацыі і правядзення, вырашае іншыя пытанні па арганізацыі і правядзенні конкурсу, зацвярджае склад і арганізуе работу журы.
2. Мэты і задачы
Конкурс праводзіцца ў мэтах:
выяўлення і падтрымкі таленавітых, самабытных музыкаў-гарманістаў аматараў;
выяўлення збіральнікаў і аўтараў прыпевак, захавання і папулярызацыі жанру народнай і аўтарскай прыпеўкі;
садзейнічання творчым зносінам удзельнікаў конкурсу, абмену творчымі дасягненнямі і вопытам паміж удзельнікамі, павышэння выканальніцкага, мастацкага ўзроўню, узбагачэння іх рэпертуару;
адраджэння, захавання і развіцця ўнікальнага жанру ігры на гармоніку;
захавання пераемнасці народнага выканальніцтва шляхам прыцягнення маладога пакалення да ўдзелу ў конкурсе, павышэнне цікавасці ў моладзі і шырокіх колаў насельніцтва да народнага традыцыйнага мастацтва;
захавання і развіцця традыцыйнай народнай культуры, падтрымкі народнай творчасці, захавання лепшых узораў народнай творчасці;
зберажэнне традыцыйнай музычна-песеннай культуры рэгіёна.
3. Удзельнікі конкурсу
У конкурсе могуць прымаць удзел гарманісты-аматары, ансамблі гарманістаў, выканаўцы, аўтары і збіральнікі прыпевак Магілёўскай вобласці незалежна ад ведамаснай прыналежнасці.
4. Намінацыі
Адзін і той жа ўдзельнік конкурсу можа падаць па адной заяўцы ў кожнай з пералічаных намінацый.
Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:
“Лепшы гарманіст” сола (індывідуальны выканаўца);
“Лепшы ансамбль гарманістаў” (ад двух і больш выканаўцаў).
У дадзеных намінацыях удзельнікі прадстаўляюць два інструментальных творы на свой выбар, працягласць агульнага выступу да 6 хвілін. Дазваляецца выкарыстоўванне фанаграм мінус у якасці дадатковага музычнага суправаджэння, забараняецца выкарыстоўванне фанаграм плюс.
Дазваляецца ўдзел у конкурсе інструментаў з усталяванымі MIDI-сістэмамі, у гэтым выпадку ўдзельнік указвае дадзеную інфармацыю ў заяўцы, а журы ацэньвае дадзеных канкурсантаў асобна (паміж сабой у пералічаных намінацыях).
“Народная прыпеўка”
У дадзенай намінацыі прымаюць удзел індывідуальныя выканаўцы, дуэты, трыа, вакальныя ансамблі, якія прадстаўляюць выступ працягласцю 5-7 хвілін. У выкананні могуць быць выкарыстаны толькі народныя, традыцыйныя, мясцовыя, лакальныя прыпеўкі.
Пры выкананні твораў мясцовага рэпертуару неабходна захоўваць манеру выканання, выканальніцкія прыёмы. У якасці акампанементу к прыпеўкам дапускаецца народны інструмент (жывы гук): гармонік, баян, акардэон, цымбалы і г.д.
“Аўтарская прыпеўка”
У дадзенай намінацыі прымаюць удзел індывідуальныя выканаўцы, дуэты, трыа, вакальныя ансамблі, якія прадстаўляюць выступ працягласцю 5-7 хвілін. У выкананні могуць быць выкарыстаны толькі аўтарскія прыпеўкі (на беларускай і рускай мове). Аўтарскі ганарар за выкананыя творы не выплачваецца. У выніку, калі ўдзельнік конкурсу прадстаўляе аўтарскі твор, ён гарантуе, што ён з’яўляецца аўтарам твору і не парушае Закона аб аўтарскім праве і сумежных правах. Уся адказнасць за невыкананне гэтага закона ляжыць выключна на ўдзельніках конкурсу. У дадзенай намінацыі магчыма выкарыстанне і жывога акампанементу, і фанаграмы мінус.
Ва ўсіх намінацыях забараняецца выкананне твораў з ненарматыўнай лексікай.
“Народная песня”
У дадзенай намінацыі прымаюць удзел індывідуальныя выканаўцы, дуэты, трыа, вакальныя ансамблі якія прадстаўляюць выступ працягласцю да 4-х хвілін. У выкананні могуць быць выкарыстаны народныя песні на беларускай і рускай мове. У якасці асноўнага музычнага суправаджэння абавязкова павінен быць выкарыстаны толькі гармонік.
“Аўтарская песня”
У дадзенай намінацыі прымаюць удзел індывідуальныя выканаўцы, дуэты, трыа, вакальныя ансамблі якія прадстаўляюць выступ працягласцю да 4-х хвілін. У выкананні могуць быць выкарыстаны толькі аўтарскія песні (на беларускай і рускай мове). Аўтарскі ганарар за выкананыя творы не выплачваецца. У выніку, калі ўдзельнік конкурсу прадстаўляе аўтарскі твор, ён гарантуе, што ён з’яўляецца аўтарам твору і не парушае Закона аб аўтарскім праве і сумежных правах. Уся адказнасць за невыкананне гэтага закона ляжыць выключна на ўдзельніках конкурсу. У дадзенай намінацыі магчыма выкарыстанне і жывога акампанементу, і фанаграмы мінус.
5. Парадак і ўмовы правядзення
Конкурс праводзіцца ў два этапы:
адборачны этап – да 2 красавіка 2021 года (праходзіць шляхам падачы ўдзельнікамі відэаматэрыялаў у адрас арганізатараў);
другі этап – выступ удзельнікаў у г. Магілеве (30 красавіка), у рамках тэматычнага канцэрту, установа культуры “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы”;
заключны этап – ліпень 2021 года (праходзіць з удзелам лепшых канкурсантаў). Па выніках правядзення адборачнага этапу арганізатары вызначаюць спіс удзельнікаў заключнага этапу, якія выступяць на тэматычнай пляцоўцы “Фолк-майстэрня” у аграгарадке Александрыя Шклоўскага раёна, у рамках рэспубліканскага свята “Купалле” (“Александрыя збірае сяброў”).
Для ўдзелу ў адборачным этапе ўдзельнікі да 2 красавіка 2021 года накіроўваюць на электронны адрас арганізатараў mogomc@tut.by заяўку (Дадатак).
Накіроўваючы відэаматэрыялы на конкурс удзельнікі даюць згоду на іх наступную публікацыю.
У заяўцы абавязкова паказваюцца спасылкі на конкурсны відэазапіс выступлення (відэазапіс павінен быць якасным, гарызантальным, дазваляецца выкарыстоўваць аматарскую або прафесійную здымку на ваш выбар, дапускаецца здымка на смартфон з высокай якасцю відэаздымкі. На відэазапісы павінны быць бачныя ўсе ўдзельнікі конкурснага нумара. У заяўцы ўказаць інтэрнэт-спасылку, па якой можна захаваць і прагледзець відэа. Конкурсная праграма павінна выконвацца без прыпынкаў і без наступнага мантажу відэа. Усе творы ўдзельнікі выконваюць на памяць.
Заяўкі з відэаматэрыяламі таксама могуць быць прадстаўлены асабіста на адрас арганізатараў (аддзел традыцыйнага мастацтва і культурна-дасугавай дзейнасці): 212030, г. Магілёў, вуліца Першамайская, 10 (з паметкай “Падняпроўскі гармонік”). Кантактны тэлефон 8 0222 42-42-64.
Арганізатары маюць права не разглядаць заяўкі, накіраваныя пазней пазначанага тэрміну, якія не адказваюць патрабаванням конкурсу.
6. Крытэрыі ацэнкі
Для гарманістаў:
тэхніка ігры, выканальніцкае майстэрства;
складанасць і арыгінальнасць, мастацкая каштоўнасць рэпертуару;
выразнасць выканання;
захаванне мясцовага рэпертуару;
раскрыццё музычнай ідэі і тэмы, сцэнічная культура;
артыстычнасць выканання.
Для выканаўцаў прыпеўкі:
артыстызм выканання;
дыкцыя і культура вымаўлення, выканальніцкае майстэрства;
выразнасць і эмацыйнасць выканання, сцэнічная культура;
арыгінальнасць выканання;
адпаведнасць патрабаванням конкурсу;
музычнае рашэнне;
мастацка-вобразнае рашэнне;
манера выканання;
творчы падыход;
адпаведнасць узросту выканаўцаў;
мастацкая каштоўнасць тэкстаў.
7. Узнагароджанне
Па выніках правядзення ўсіх этапаў конкурсу журы ўзнагароджвае ўдзельнікаў дыпломамі I, II, III ступені ў кожнай намінацыі і ўзроставай катэгорыі, астатнія ўдзельнікі ўзнагароджваюцца дыпломамі ўдзельніка конкурсу. Журы можа не прысуджаць дыпломы прызёраў той ці іншай ступені, дзяліць прызавыя месцы паміж канкурсантамі, прысуджаць іншыя дыпломы. Рашэнне журы афармляецца пратаколам. Журы можа прысуджаць адзін дыплом Гран-пры конкурсу.
8. Фінансаванне
Транспартныя і камандзіровачныя выдаткі, звязаныя з удзелам у этапах конкурсу ажыццяўляюцца за кошт накіроўваючага боку. Выраб дыпломаў забяспечваюць арганізатары.
Заяўка на ўдзел у конкурсе гарманістаў і выканаўцаў прыпеўкі “Падняпроўскі гармонік”