VI “КАЛЯДНЫ ЦУД” НА КРАСНАПОЛЬШЧЫНЕ

Цуды нам дораць не толькі святы. Цуды ствараюцца яшчэ і ўмелымі рукамі чалавека – з творчай душой і добрымі думкамі.
ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Краснапольскага раёна” запрашае аматараў рамеснай творчасці і ДПМ прыняць удзел у VI раённым конкурсе рамёстваў і ДПМ “Калядны цуд”.
На конкурс прымаюцца рукатворныя работы навагодняй і каляднай тэматыкі, зробленыя з любых матэрыялаў і ў любых тэхніках. Прыём работ і заявак да 23 снежня 2024 года ажыццяўляе метадычны аддзел РЦК (метадыст В. Марчанка, (33) 6281198; 71676; kulturakrasn@tut.by).
Журы ацэніць работы ў намінацыях: “Калядны цуд” (арыгінальная работа, якая больш за ўсё ўражвае і адлюстроўвае тэматыку святаў), “Якасць і майстэрства”, “Захаванне традыцый рамяства”.
Лепшыя работы трапяць на раённую выстаўку “Калядны цуд”, якая традыцыйна размяшчаецца ў “Офісе Дзеда Мароза”, у які ператвараецца фае Краснапольскага РЦК. Выстаўка працуе з 24 снежня 2025 года па 9 студзеня 2026 года.
Падвядзенне вынікаў конкурсу адбудзецца 8 студзеня ў 10.00 у Краснапольскім РЦК, куды мы запрашаем усіх жадаючых і, канешне, удзельнікаў конкурсу.
Далучайцеся да творчасці, стварайце цуд уласнымі рукамі, прымайце ўдзел у конкурсе!
Паважаныя краснапальчане і госці нашага раёна, дарослыя і дзеці, падарыце сабе радасць – наведайце выстаўку, падзівіцеся на рукатворны цуд краснапольскіх аматараў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і рамёстваў! Тут заўсёды ёсць чаму падзівіцца і чаму павучыцца. А яшчэ – набыць добры сувенір ці падарунак. Сапраўдны, навагодні!