Святло традыцый: Магілёўскія майстры на выставе “Калядныя ўзоры”

Калі навагоднія святкі набліжаюцца, асаблівы густ у паветры напаўняюць яркія ідэі і рукамі створаныя цуды народных майстроў. У Мінску з 19 снежня 2025 года па 11 студзеня 2026 года праходзіць штогадовая рэспубліканская выстаўка народнай творчасці “Калядныя ўзоры”.
У гэтым годзе Магілёўскую вобласць прадстаўляюць 75 майстроў, якія сваімі рукамі ствараюць унікальныя творы з лазы, саломы, тэкстылю, керамікі, дрэва, металу і нават ватных матэрыялаў. Кожная работа – гэта вынік штодзённай працы, натхнення і любві да народных традыцый.

Як адзначала Наталля Вітольдаўна, народны майстар і метадыст УК “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна асветная работы”: “Гэта самая прэстыжная выстава для ўсіх майстроў, бо кожны імкнецца прадставіць нешта новае, унікальнае. У гэтым годзе ў нас прынялі ўдзел 75 майстроў – гэта вельмі ганарова і паказвае высокі ўзровень развіцця народных рамёстваў у рэгіёне”.

У экспазіцыі можна ўбачыць шырокі спектр работ: тэкстыльныя куклы, выцінанкі, керамічны посуд і нават унікальныя вырабы з саломы. Майстры прадставілі свае новыя работы, у якіх спалучаюцца традыцыі і сучаснасць. У прыватнасці, Наталля Вітольдаўна стварыла новую работу – “Каляды”, што стала вынікам яе эксперыментаў і натхнення, а яе дачка Анна прадставіла калекцыю ангелаў – сімвалаў свету і веры.


Выстава “Калядныя ўзоры” – не толькі магчымасць прадэманстраваць свае навыкі, але і магчымасць атрымаць прызнанне, натхненне і новыя ідэі для далейшага развіцця. Майстры з Магілёўскай вобласці з гонарам паказваюць, што традыцыі жывуць, развіваюцца і знаходзяць сваё месца ў сучасным свеце.

Няхай жа нашы майстры і далей натхняюцца на стварэнне цудаў, а іх работы прыносяць радасць і ўтульнасць у кожны дом у час свят.

Крысціна Башарымава, вядучы рэдактар УК “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр НТ і КАР”