24 жніўня ў г.п. Краснаполле адбудзецца рэгіянальны фестываль-конкурс народнага мастацтва “Песня маці і сёння жыве”
![](assets/images/meropriatia/2024/08/6.png)
Народнае мастацтва, фальклор уяўляюць сабой унікальны пласт мастацкай культуры. У народнай творчасці праяўляецца асноўная асаблівасць нацыі – еднасць. У ёй адлюстроўваецца і нацыянальная свядомасць, і патрыятызм.
Арганізатарам фестывалю-конкурсу выступае ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэмы Краснапольскага раёна”.
Да удзелу запрашаюцца творчыя калектывы і асобныя выканаўцы. Заяўкі прымаюцца да 20 жніўня на электронны адрас: kulturakrasn@tut.by.
У конкурсе прадугледжаны наступныя намінацыі: “Фальклорная песня” і “Народная песня”.
Крытэрыі ацэнкі: захаванасць асаблівасцей фальклорнага мастацтва, выканальніцкія манеры народнай песні, выразныя сродкі, формы падачы матэрыялу, характар зносін з публікай і інш.
Пераможцы ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, III ступеняў, іншыя - дыпломамі ўдзельнікаў.
Фестываль-конкурс праводзіцца на адкрытай пляцоўцы ў гарадскім скверы г.п.Краснаполле. Пачатак у 11.30.
З пытаннямі звяртацца па тэл.: 8 02 (238) 71676; (33) 628 11 98 (метадыст Марчанка Валянціна Аляксандраўна).
ЗАЯЎКА
на ўдзел у фестывалі-конкурсе народнага мастацтва
“Песня маці і сёння жыве”
- Прозвішча, імя, імя па бацьку ўдзельніка або назва калектыву.
- Пасада і месца работы, прыналежнасць калектыву.
- Кіраўнік калектыву.
- Намінацыя конкурсу.
- Конкурсныя нумары.
- Кантактны тэлефон і электронны адрас.