Дзень варэння
Рэгіянальнае свята-кірмаш “Дзень варэння”
Рэгіянальнае свята-кірмаш “Дзень варэння” штогод праходзіць у горадзе Чэрыкаве з 2017 года ў форме свята-кірмаша і прымеркавана яно да народнага свята “Яблычны спас”.
Арганізатары свята – сектар культуры Чэрыкаўскага райвыканкама, дзяржаўная ўстанова культуры “Цэнтралізаваная клубная сістэма Чэрыкаўскага раёна”.
Традыцыйна свята адкрываецца святочным шэсцем удзельнікаў свята на чале з каралевай варэння і яе світай.
Цэнтральнай падзеяй свята з’яўляецца конкурс “Духмянае варэнне – свята асалоды!” і конкурс-дэгустацыя пірагоў з варэннем. У салодкіх баталіях прымаюць удзел каманды ўстаноў, арганізацый і прадпрыемстваў горада і раёна, а таксама індывідуальныя ўдзельнікі, семь’і і каманды з памежных з Магілёўскай вобласцю рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі.
На конкурс удзельнікі прадстаўляюць варэнні, прыгатаваныя з розных інгрэдыентаў: маліны, брусніцы, агрэста, клубніцы, вішні, мяты с журавінамі, гарбуза с курагой, слівы з шакаладам, рабіны, сасновых шышак, грэцкіх арэхаў, бананаў, мандарынаў, перца і яшчэ мноства нечаканых інгрэдыентаў.
У межах конкурсу ўдзельнікі робяць міні-выставы розных відаў варэння (абавязкова павінны быць віды варэння, якія гатаваліся ў іх сем’ях і рацэпты перадаваліся з пакалення ў пакаленне), прадстаўляюць творчую прэзентацыю сваёй выставы “Похвали своё варенье”, рыхтуюць рэцэпты прыгатаваных імі варэнняў. Конкурс праводзіцца па намінацыях: “Самое лучшее варенье”; “Лучший пирог с вареньем”; “Бабушкино варенье”; “Варенье – лучшее лекарство” (самае карыснае варэнне); “Новый вкус”.
Яшчэ адным важным момантам свята з’яўляецца прыгатаванне “Вар-варенье Дружбы”. Для яго прыгатавання кожны ўдзельнік конкурсу павінен унесці сваю лепту – зрабіць закладку інгрэдыентаў. Зваранае варэнне потым разліваецца ў банкі і выкарыстоўваецца ў якасці сувеніраў і падарункаў для ўдзельнікаў і гледачоў.
Адначасова на свяце дзейнічае некалькі творчых пляцовак: канцэртная пляцоўка “Самый сладкий праздник лета”, літаратурная “Сладкие истории”, пляцоўка “Збяром з пірагоў горад вышэй аблокаў”, вернісаж дзіцячых работ “Ах, які настрой, калі ў слоічку варэнне!”, пляцоўка “Раскрась баночку”, выстава-кірмаш прадукцыі рамеснікаў “Пчолка-мядоўка”.