Саламяны павук
Раённы фестываль дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Саламяны павук”
Раённы фестываль дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Саламяны павук” праходзіць у Быхаўскім раёне адзін раз у два гады з 2018 года і праводзіцца ў апошнія дні масленічнага тыдня.
Яго арганізатарамі сталі сектар культуры Быхаўскага райвыканкама, ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Быхаўскага раёна”, ДУА “Дзіцячая школа рамёстваў і мастацтваў г.Быхава”.
Фестываль накіраваны на адраджэнне і папулярызацыю ў раёне традыцыйных тэхналогій вырабу саламяных павукоў, далучэнне шырокага кола людзей да мастацтва саломапляцення, удасканаленне прафесіяналізму майстроў і ўмельцаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці.
Удзел прымаюць майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, клубныя фарміраванні або асобныя іх удзельнікі ўстаноў культуры і адукацыі рэгіёнаў Магілёўскай вобласці, індывідуальныя ўдзельнікі.
Выстава-конкурс з аднайменнай назвай з’яўляецца галоўнай падзеяй фествиаля. У ёй бяруць удзел па намінацыях: пірамідальны павук, рамбічны паук, авангардны павук (сучасная дэкаратыўная падвеска з саломы і нетрадыцыйных матэрыялаў).
У Быхаўскім раёне сабрана самая вялікая ў Магілёўскай вобласці калекцыя павукоў-абярэгаў, якая пастаянна папаўняецца новымі экспанатамі. Толькі ў Дзіцячай школе мастацкіх рамёстваў і мастацтваў Быхава налічваецца больш за 150 узораў гэтай дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Іх памер вар’іруецца ад 25 да 130 сантыметраў у вышыню. Саламяныя вырабы маюць розную форму і абрадавае прызначэнне.
Традыцыя вырабу саламяных “павукоў” у Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.