Залатая пчолка
Міжнародны фестываль дзіцячай творчасці “Залатая пчолка”
Міжнародны фестываль дзіцячай творчасці “Залатая пчолка” нарадзіўся на Клімавіцкай зямлі ў 1996 годзе, як рэгіянальны. У 2001 годзе фестываль набыў статус міжнароднага, стаўшы адной з візітных картак Магілёўскай вобласці. У 2024 годзе адбудзецца дваццаць другі па ліку фестываль.
Праводзіцца фестываль кожны год напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей.
Фестываль з'яўляецца сапраўдным сімвалам поспеху дзіцячай творчасці, духоўнага багацця дзяцей розных нацыянальнасцяў, гарантам міжнацыянальнага сяброўства і згоды на беларускай зямлі.
Мэтай фестывалю з’яўляецца выяўленне і падтрымка творчых адораных дзяцей і таленавітай моладзі, развіццё іх творчых здольнасцяў; абмен творчым вопытам сярод удзельнікаў і педагогаў розных краін з мэтай далейшага творчага кантакту.
Адным з найважнейшых, на працягу ўсёй гісторыі існавання фестывалю, з’яўляецца міратворчы аспект, таму фестываль праходзіць пад дэвізам – “Детям всего мира нужен Мир”.
Асноўныя тэмы фестываля: любоў да малой радзімы, свайго народу, павага традыцый і нацыянальных асаблівасцяў прадстаўнікоў розных нацыянальнасцяў; садружнасць талентаў дзяцей планеты Зямля; сусвет, як галоўнай складальнай формулы шчаслівага дзяцінства.
Удзельнікі фестывалю – дзеці ва ўзросце 8-15 год, якія спаборнічаюць у конкурсных намінацыях: “Харэаграфічнае мастацтва”, “Вакальнае мастацтва”, “Выяўленчае мастацтва”, “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”. Для ўдзельнікаў жанра “Выяўленчае мастацтва” проводзіцца пленэр-конкрус “Які цудоўны гэты мір”. Конкурсныя выступы ацэньвае міжнародны склад журы.
За гады правядзення фестывалю ў ім прынялі ўдзел прадстаўнікі розных краін свету: Беларусі, Кыргызстана, Казахстана, Кітая, Латвіі, Малдовы, Нарвегіі, Туркменістана, Расіі, Узбекістана, Украіны, Фінляндыі, Балгарыі і інш.
Фестываль праводзіцца па тэматычных днях: “Дзень беларускай гасціннасці”, “Дзень шчаслівага дзяцінства”, “Дзень садружнасці”, “Дзень сугучча талентаў”.
У розныя гады на фестывалі атрымалі прызнанне і сталі лаўрэатамі першых прэмій Ксенія Сітнік – пераможца Міжнароднага конкурсу “Еўрабачанне – 2005”, Андрэй Кунец, які заняў другое месца на “Еўрабачанні – 2006”, Ганна Мушак – лаўрэат конкурсу маладых выканаўцаў на Міжнародным фестывалі “Славянскі базар у Віцебску”, Міхаіл Ліла – лаўрэат дзіцячага конкурсу на Міжнародным фестывалі “Славянскі базар у Віцебску”.
Акрамя конкурсных праслухоўванняў, у рамках фестывалю праходзяць: “Вернісаж фестываляў Магілёўшчыны”, канцэрты-падарункі замежных гасцей “АРТ масты сяброўства”, гульня-квэст “Фестывальная вандроўка”, бліц-конкурс сярод удзельніц фэсту “Міс фестывалю Залатая пчолка”, танцавальны марафон “Фэстывальная фіерыя”, інтэрактыўная прэзентацыйная пляцоўка краін-удзельніц фестывалю, працуе інтэрактыўная святочна-забаўляльная алея “Вясёлка шчаслівага дзяцінства” і іншае.
Міжнародны фестываль дзіцячай творчасці “Залатая пчолка” стаў для яго ўдзельнікаў сваеасаблівай пляцоўкай творчага сяброўства, якое спрыяе наладжванню шырокіх культурных сувязяў паміж краінамі і народамі, іх збліжэнню, творчаму ўзаемаўзбагачэнню, пацвярджаючы сучаснасць адносін паміж Беларуссю і краінамі блізкага і далёкага замежжа ва ўсіх культурных і духоўных праявах.
“Залатая пчолка” – дзіўны падарунак для ўсіх, каму пашчасціла пабываць на гэтым выдатным свяце дзяцінства, творчасці і дабра.