Крычаўскі канёк
Міжрэгіянальны фестываль-конкурс народнай творчасці “Крычаўскі канёк”
У Крычаве на дзень горада, які святкуецца 30 верасня, у дзень вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, штогод з 2014 года праходзіць межрэгіянальны фестываль-конкурс народнай творчасці “Крычаўскі канёк”.
Крычаў некалі з’яўляўся старажытным ганчарным цэнтрам. З ХIV стагоддзя вырабы крычаўскіх майстроў-ганчароў былі вядомы ў Польшчы, Расіі, Літве: кафля, посуд, цацкі, свістулькі, побытовыя рэчы. Існавалі цэлыя дынастыі ганчароў і керамістаў: Гера, Лычовых, Воранавых, Чартковых, Малека і іншых. Менавіта на тэрыторыі Крычаўскага раёна выраблялася Падняпроўская гліняная цацка – свістулька. Беларускі археолаг А. Мяцельскі ўсталяваў, што менавіта тут здаўна ляпілі з гліны свістулькі ў выглядзе птушкі з галавой каня. Такія “качка-коні” з’яўляліся засцярогамі. Качка – знак ночы, конь – знак дня. Такія свістулькі ахоўвалі днём і ўначы ад злых духоў. Менавіта падняпроўская керамічная цацка стала знакам міжрэгіянальнага фестывалю народнай творчасці “Крычаўскі канёк”.
Ідэя гэтага творчага праекта належыць Вячаславу Мікалаевічу Якавенка, народнаму майстру Рэспублікі Беларусь, сябра Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, кіраўніку узорнай студыі дэкаратыўна- пракладнога мастацства “Свісцёлка”, народнай студыі дэкаратыўна- пракладнога мастацтва “Добрасць” Крычаўскага раённага цэнтра культуры. Менавіта ім была адроджана тэхналогія вырабу народнай цацкі, цацкі-свістулькі Беларускага Падняпроўя. Сёння Вячаслаў Мікалаевіч разам з жонкай Яшчанка Любоўю Міхайлаўнай вядуць работу па захаванні, адраджэнні і пераемнаці гэтай тэхналогіі.
Заснавальнікам фестывалю з’яўляецца аддзел культуры Крычаўскага райвыканкама. Арганізатарам – раённы цэнтр культуры ДУК “Цэнтарлізаваная клубная сістэма Крычаўскага раёна”.
Асноўнай ідэяй і мэтай фестывалю-конкурсу з’яўляецца захаванне і пераемнасць традыцыі па вырабу глінянай цацкі-свістулькі наступным пакаленням, а таксама: адраджэнне, захаванне, развіццё і папулярызацыя фальклорнай культуры; абмен вопытам і больш цеснае развіццё сувязяў у сферы культуры паміж рэгіёнамі; павышэнне прафесійнага майстэрства ўдзельнікаў; далучэнне дзяцей і моладзі да скарбаў традыцыйнай культуры.
У фестывалі прымаюць удзел майстры розных відаў дэкатарыўна-прыкладнога мастацтва, творчыя калектывы, якія дзейнічаюць у накірунку фальклорнага мастацтва і народнай песні з рэгіёнаў Магілёўскай вобасці і памежных з вобласцю рэгіёнах Расійскай Федэрацыі.
Асноўнай падзеяй фестывалю з’яўляецца конкурс па вырабе глінянай цацкі, які праводзіцца па намінацыях: народная традыцыйная цацка-свістулька; Падняпроўская рэгіянальная свістулька; свістулька заамофнага характару (у выглядзе жывёл); свістулька арніаморфнага характеру (у выглядзе птушак); цацка – свістулька “Конёк”; сучасная свістулька; аўтарская цацка – свістулька.
Конкурс праходзіць пад дэвізам “гэта яго канёк!” – маецца на ўвазе, што сваёй конкруснай работай майстар паказвае свой стыль, свае адмысловыя прыёмы, творчасць, прафесіяналізм, стыль. Конкурс праводзіцца без узроставых абмежаванняў.
Тэмай “крычаўскі канёк” пранізаны ўсе фестывальныя мерапремствы: міжрэгіянальны шахматны турнір “Крычаўскі канек”, выступленні фальклорных калектываў, праграмы якіх уключаюць у сябе фрагменты абрадавых і народных гульняў, дзіцячы конкурс малюнка, выстава-продажаў, майстар-класы ўдзелькаў фестывалю і іншае.
У далейшым фестывальны брэнд “Крычаўскі канёк” мае ўсе магчымасці ператварыцца ў фестывальны брэнд усяго рэгіёна Верхняга Падняпроўя – а гэта часткі Беларусі, Расіі і Украіны.