Конкурс Леаніда Лорчанкі
Рэгіянальны конкурс выканаўцаў патрыятычнай і маладзёжнай песні, прысвечаны памяці Героя Савецкага Саюза Леаніда Лорчанкі
Конкурс накіраваны на ўдасканаленне духоўна-маральнага, грамадзянска-патрыятычнага і мастацкага выхавання падрастаючага пакалення праз развіццё аматарскай мастацкай творчасці і далучэнне да лепшых узораў беларускай нацыянальнай песеннай культуры, прывіццё моладзі любові да Беларусі.
Арганізатарам конкурсу выступаюць сектар культуры Бялыніцкага райвыканкама, ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Бялыніцкага раёна”.
Конкурс праводзіцца па 4 намінацыях: вакальныя ансамблі, калектывы малых форм, аўтары-выканаўцы, салісты.
У творчым спаборніцтве бяруць удзел вакальныя ансамблі і эстрадныя групы, вакальныя калектывы малых форм, індывідуальныя выканаўцы з ліку ўдзельнікаў аматарскіх калектываў клубных устаноў. Узрост удзельнікаў – ад 16 да 30 гадоў. Яны выконваюць песні грамадзянска-патрыятычнай тэматыкі: песні беларускіх кампазітараў, творы аб Вялікай Айчыннай вайне, песні аб сяброўстве, моладзі, салідарнасці і патрыятызме, аб родным беларускім краі.