У госці да радзімічаў
Міжрэгіянальнае этнасвята “У госці да радзімічаў”
Штогод у жніўні з 2014 года, на тэрыторыі Замкавай гары аграгарадка Радамля Чавускага раёна праходзіць этнасвята “У госці да радзімічаў”, якое стала для Чавускага раёна своеасаблівым брэндам.
Мерапрыемства ладзіцца перад Радамльскім замкавішчам, якое з’яўляецца археалагічным помнікам Чавускага раёна, звязаным з гісторыяй старажытнага цэнтра племені радзімічаў і традыцыйных заняткаў жыхароў Радамльскага гарадзішча.
Ідэя правядзення этнасвята паўстала пасля таго, як летам 2008 года групай археолагаў МДУ імя А.А.Куляшова было праведзена комплекснае даследаванне на тэрыторыі сучаснага аграгарадка Радамля, і высветлілася, што людзі ў гэтых месцах пачалі сяліцца яшчэ паўтары тысячы гадоў таму. А Радамля быў старажытным горадам усходняславянскіх плямён радзімічаў.
Арганізатарамі этнасвята з’яўляецца Чавусскі райвыканкам, сектар культуры Чавусскага райвыканкама, ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Чавусскага раёна”.
Нязменным кіраўніком праекта з дня яго заснавання з’яўляецца Далецкая Алеся Віктараўна, загадчык метадычнага аддзела Чавусскага раённага цэнтра культуры і вольнага часу.
Спецыяльна для этнафестывалю абсталявана пляцоўка, якая прадстаўляе сабой практычна музей пад адкрытым небам, у экспазіцыю якога ўваходзяць 3 сваеасаблівыя зоны, якія адлюстроўваюць жыццё і быт людзей IX стагодзя – традиционныя жылішчы, “Огненные врата”, “Капище Перуна”. Ёсць сваё капішча з драўлянымі скульптурамі славянскіх Багоў. Узнаўляюць карціну старажытнасці імправізаваныя цэнтры традыцыйных заняткаў людзей X-XII стагоддзяў: ткацтва, ганчарства, прыгатаванне традыцыйных страў. На тэрыторыі, дзе праводзіцца свята, было добра ўпарадкавана некалькі паўземлянак, пабудаваных у стылі Х стагоддзя, з глінабітнымі печамі, якія абагравалі калісьці жыллё старажытных славян. Наведвальнікі не па кнігах, а на свае вочы могуць паглядзець, як жылі славяне ў раннім сярэднявеччы, якім было іх жыллё, абстаноўка ў ім, прадметы побыту.
Яркім відовішчам свята з’яўляецца тэатралізаваная праграма адкрыцця свята, дзе прадстаўляецца побыт радзімічаў ІХ стагоддзя з песнямі, карагодамі, здабычай жывога агню і адроджанымі абрадамі: “Турыцы”, “Пахавальны абрад” (рэканструкцыя абраду няпоўнай крэмацыі).
У межах свята праводзіцца конкурс культуры і побыту насялення Старажытнай Беларусі “Время древности”, удзельнікі якога прадстаўляюць “племенные стоянки”, якія адлюстроўваюць стылістыку і падзеі IX-XI ст., побыт эпохі ранняга сярэднявечча: утылітарныя прадметы побыту і іх прылады працы, рэканструяваныя і стылізованыя касцюмы таго часу і іншае.
На свяце выступаюць этнаграфічныя калектывы рэгіёнаў Беларусі. Асаблівы інтарэс у гледачоў вызываюць клубы гістарычнай рэканструкцыі, творчыя калектывы этнакультур, якія ладзяць паказальныя выступленні, баі вікінгаў эпохі ранняга сярэднявечча, выступаюць з канцэртамі, арганізоўваюць тэматычныя тэатральна-забаўляльныя праграмы, праводзяць майстар-класы па этнічным танцам з удзельнікамі і гасцямі свята.
На працягу дня этнасвята ўсе жадаючыя могуць прыняць удзел у этнаквэсце, тэматычных атракцыёнах “Качели”, “Лучник”, ”Рыбалка”, “Катание на лошади”, “Гадание”.
У 2017 году свята праходзіць у рамках рэалізацыі праекта мясцовай ініцыятывы “Радомля – старажытны горад радзімічаў” праекта “Садзеянне развіццю на мясцовым узроўне ў Республицы Беларусь”, які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца праграмай развіцця ААН.
У 2019 году праект атрымаў Грант Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (Распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 студзеня 2019 г. № 4 “Пра падаванне грантаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2019 год”.
Арганізатары свята спадзяюцца, што свята стане культурнай традыцыяй, якая будзе спрыяць развіццю мясцовай тэрыторыі, турыстычнай інфраструктуры, актывізацыі малога і сярэдняга бізнэсу Чавускага регіёна.