Зоркі над Бесяддзю
Рэгіянальны фестываль дзіцячай творчасці “Зоркі над Бесяддзю”
Рэгіянальны фестываль дзіцячай творчасці “Зоркі над Бесяддзю” праводзіцца ў г.п. Хоцімск штогод 1 чэрвеня і прымеркаваны да Міжнароднага дня абароны дзяцей.
Першы раённы конкурс праведзен па ініцыятыве музычнага кіраўніка дома творчасці дзяцей і моладзі Дзмітрыя Паўлавіча Казея ў 1993 годзе, а з 2014 годза змяніў статус і стаў рэгіянальным фестывалем.
Арганізатары фестывалю сектар культуры Хоцімскага раённага выканаўчага камітэта, ДУК “Цэнтрализаваная клубная сістэма Хоцімскага раёна”. Арганізатары фестывалю ставяць перад сабой мэты: далучэнне дзіцячых і юнацкіх калектываў да лепшых узораў аматарскай творчасці; пошук і дапамога ў рэалізацыі мастацкага патэнцыялу таленавітых дзяцей і падлеткаў у розных абласцях мастацкай творчасці; папулярызацыя і развіццё дзіцячай мастацкай творчасці.
Фестываль гэта яшчэ адна магчымасць заявіць аб неабходнасці паважлівых і беражлівых адносін да дзяцей як будучыні нацыі.
Асноўня ідэя фестывалю – “Шчасце для дзяцей і ў дзецях!”.
У фэстывалі прымаюць удзел творчыя калектывы і індывідуальныя выканаўцы ўстаноў культуры Хоцімскага і іншых раёнаў Магілёўскай вобласці, памежных раёнаў Расійскай Федэрацыі ва ўзросце ад 9 да 16 гадоў уключна, якія спаборнічаюць у вакальным, тэатральным, харэаграфічным жанрах.
Акрамя конкурснай праграмы, у межах фестывалю праходзяць: шэсце ўдзельнікаў фестывалю, сямейнае шэсце маці з дзецьмі ў калясках, тэатралізаванае прадстаўленне казачных герояў, конкрус малюнкаў на асфальце, інтэрактыўныя гульнёвыя і творчыя пляцоўкі.
Сярод іншых забаў прапануюцца атракцыёны, якія размешчаны па ўсёй тэрыторыі парка, гандлёвая алея.