Славянскі карагод
Міжрэгіянальны фестываль дзіцячай творчасці “Славянскі карагод”
Міжрэгіянальны фестываль дзіцячай творчасці “Славянскі карагод” праводзіцца ў г. Горкі з 2006 года.
Заснавальнікам фестывалю з’яўляецца Горацкі раённы выканаўчы камітэт. Арганізатарам – ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Горацкага раёна”.
Мэтай правядзення фестывалю – развіцце нацыянальных культур і міжнароднага супрацоўніцтва, папулярызацыя дзіцячай творчасці, выяўленне і падтрымка юных талентаў, развіццё творчага патэнцыялу, далучэнне дзяцей і падлеткаў да традыцый народнай мастацкай творчасці.
Удзельнікамі фестывалю з’яўляюцца творчыя калектывы і асабістыя выканаўцы ва ўзросце ад 5 да 18 гадоў.
У рамках фестывалю праводзяцца конкурсы па вакальнаму, інструментальнаму, харэаграфічнаму, тэатральнаму жанрам, выяўленчаму і дэкаратыўна-прыкладному мастацтву. А таксама праводзяцца дзіцячыя конкурсна-гульнёвыя праграмы “Костер дружбы”, “Хоровод друзей”, конкурс малюнкаў на асфальце, канцэртныя выступленні ўдзельнікаў фестывалю.і іншае.
У разные годы у фестывале прымалі ўдзел дзіцячыя творчыя калектывы і індывідуальныя выканаўцы з Польшчы, Расійскай Федэрацыі, рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь.