Большая бард-рыбалка
Абласны музыкальны фестываль “Большая бард-рыбалка”
Праект “Большая бард-рыбалка” упершыню стартаваў у 2010 годзе. Праходзіць штогод на працягу трох дзён на тэрыторыі базы адпачынку “Чечевичи” Магілёўскага металургічнага завода.
Арганізатарамі фестывалю з’яўляюцца: Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт, Быхаўскі раённы выканаўчы камітэт, сектар культуры Быхаўскага райвыканкама, абласны грамадскі савет па развіццю аграэкатурызму, творчае аб’яднанне “Своя среда”, дзяржаўная ўстанова культуры “Палац культуры вобласці”.
Партнёры фестывалю: генеральны партнёр праекта – адкрытае акцыянернае таварыства “Зенит”; афіцыйныя інфармацыйныя партнёры – Выдавецкі дом “Беларусь сегодня”, БЕЛТА, партал sb.by і “Альфа Радио”; а таксама адкрытыя акцыянерныя таварыства “Магатэкс” і булачна-кандытарская кампанія “Домочай”.
Ідэя фестывалю належыць Вячаславу Клімовічу, гомельскаму музыканту, кампазітару, аўтару і выканаўцу, аранжыроўшчыку, педагогу, аўтару дапаможнікаў па гітарнаму акампанементу: “Гитара в авторской песне. Школа игры на примерах”, “Гитара в авторской песне. Аранжировка”, “Понять гитару”. Яшчэ адным з ідэйных натхняльнікаў фестывалю і цяперашнім выканаўчым дырэктарам музычнага свята з’яўляецца Сяргей Кулягін – намеснік начальніка аддзела сацсяцей і мультпраектаў Выдавецкага дома “Беларусь сегодня”, намеснік старшыні аргкамітэту фестывалю.
Усяго за некалькі гадоў фестываль ператварыўся ў міжнародную падзею, аналагаў якой няма ў СНД, а магчыма, і ў свеце. Унікальнасць і своеасаблівасць “Большой бард-рыбалки” ў тым, што свята, якое праходзіць пад адкрытым небам, аб’ядноўвае музыку, спорт, экатурызм, актыўны адпачынак.
Штогод фестываль збірае больш 500 вядомых і маладых аўтараў-выканаўцаў бардаўскай песні, аматараў рыбалкі і больш за 5 тыс. гледачоў. У розныя гады ў фестывалі прымалі ўдзел аўтары-выканаўцы і музыкі з краін: Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы, Ізраілю, Чэхіі, Славакіі, Літвы, Польшчы, Эстоніі, Германіі, Італіі.
У рамках праграмы фестывалю арганізуюцца: традыцыйны конкурс аўтарскай песні “Гітара па крузе” (па прынцыпу Гамбургскага ліку, калі самі ўдзельнікі вызначаюць пераможцаў); канцэрты аўтарскай песні, інструментальнай музыкі і класічнай гітары; свята “Лазенька” – аматары здаровага ладу жыцця прымаюць удзел у майстар-класах лепшых парыльшчыкаў Беларусі, Расіі, Украіны і Літвы, знаёмяцца з рознымі відамі масажу, тэхналогіямі будаўніцтва і ўладкавання лазні, вучацца вязаць венікі, рыхтаваць мыла на аснове натуральных матэрыялаў; свята кулінарыі “Кірмаш смаку”; турнір па пляжнаму валейболу; конкрус “Королева бард-рыбалки” сярод удзельнікаў і гледачоў фестывалю; маладзёвая бард-акадэмія; праграма “Женщины на рыбалке” і іншыя мерапрыемствы. Абавязковымі мерапрыемствамі фестывалю з’яўляюцца рыбалоўныя спаборніцтвы, у рамках якіх праводзіцца адкрыты чэмпіянат па прыгатаванню юхі і рыбных страў “Чигиринская ушица”, дэгустацыя страў нацыянальных і рэгіянальных кухняў, майстар-класы, паказальныя выступы кухароў. У 2013 годзе на фестывалі быў прыгатаваны самы вялікі ў свеце аб’ём юхі – каля 3,2 тысяч літраў, што было зафіксавана ў Кнізе рэкордаў Гінеса.