Залатая мелодыя
Міжрэгіянальны фестываль рэтра-песні “Залатая мелодыя”
Міжрэгіянальны фестываль песні “Залатая мелодыя” нарадзіўся на Бялынічскай зямлі ў 2005 годзе.
Мэтай фестывалю з’яўляецца прапаганда лепшых эстрадных твораў 50-80 гадоў савецкіх і замежных кампазітараў і паэтаў; захаванне і развіццё песеннага мастацтва; выхаванне моладзі на лепшых традыцыях песеннай культуры; выяўленне новых творчых калектываў і індывідуальных выканаўцаў; павышэнне выканальніцкага майстэрства маладых выканаўцаў, адкрыццё новых талентаў.
Ідэйным натхняльнікам фестывалю быў Валянцін Іванавіч Скугараў, музыкант, спявак, які шмат гадоў узначальваў аддзел культуры Бялыніцкага раёна.
Арганізатарам фестывалю з’яўляецца раённы Цэнтр культуры дзяржаўнай ўстанвы культуры “Цэнтралізаваная клубная сістэма Бялыніцкага раёна”.
Фестываль з’яўляецца міжрэгіянальным, у ім прымаюць удзел творчыя калектывы і індывідуальныя выканаўцы з раёнаў, што тэрытарыяльна прылягаюць да Бялыніцкага раёна: Клічаўскі і Круглянскі раёны Магілёўскай вобласці, Талачынскі раён Віцебскай вобласці, Бярэзінскі і Крупскі раёны Мінскай вобласці.
Перад фінальнымі конкурснымі выступленнямі ў кожным раёне праходзяць адборачныя канцэрты, а фінал праходзіць у г.Бялынічы. Па выніках фестывалю вызначаюцца пераможцы ў намінацыях: “Салісты”, “Ансамблі”, “За высокую культуру выканання”, “За актыўную працу па прапагандзе песні і выканальніцкага майстэрства”, “За стварэнне і ўвасабленне сцэнічнай выявы”.
Фестываль “Залатая мелодыя” – гэта заўсёды сапраўднае свята песні і музыкі, якое аб’ядноўвае людзей, напаўняе сэрцы гледачоў і саміх удзельнікаў станоўчымі эмоцыямі.