Глушанскі хутарок
Раённы фестываль народнай творчасці і рамёстваў “Глушанскі хутарок”
Маляўнічае мястэчка Глуша Бабруйскага раёна стала традыцыйным месцам правядзення раённага фестывалю народнай творчасці і рамёстваў “Глушанскі хутарок”, які праводзіцца ў верасні-кастрычніку з 2010 года.
Ініцыятарам правядзення фестывалю стала Сушчанка Марыя Леанідаўна, былы старшыня Глушанскага сельскага савета.
Штогод на фестываль з’язджаюцца творчыя калектывы, салісты ўстаноў культуры, рамеснікі і ўмельцы, госці з іншых рэгіёнаў Магілёўшчыны.\
Праграма фестывалю вельмі насычаная, складаецца з традыцыйных конкурсаў “Беларуская прыпеўка”, “Хозяйка Глушанского хуторка”, беларускай песні “Кахаю цябе, Белая Русь”.
Фестываль з’яўляецца таксама формай папулярызацыі аб’екта нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны – “Традыцыйная тэхналогія вырабу ганчарных вырабаў майстрамі Бабруйскага раёна пад кіраўніцтвам народнага майстра Беларусі Боўда Ю.І.”. Таму традыцыйнай падзеяй фестывалю з’яўляецца правядзенне пленэраў, семінараў-практыкумаў па ганчарстве і кераміцы для вопытных і маладых майстроў-керамістаў, а таксама конкурсы майстроў па кераміцы ў рэжыме рэальнага часу.
У рамках фестывалю арганізуецца работа тэматычных народных падворкаў. На “Беларускім падворку” гледачоў запрашаюць пазнаёміцца з сямейнымі традыцыямі і абрадамі. На падворку “Беларускае вяселле” – паказваюць фрагмент абраду “Беларускае сватанне”. Жарты сватоў, вясельныя песні, і, канчаткова, гасціннасць гаспадароў не пакідаюць абыякавымі гасцей фестывалю. На падворках “Частаванне па-беларуску” і “Дарункі садавіны і гародніны” ўдзельнікі і госці фестывалю могуць пачаставацца рознымі стравамі.
Для самых юных удзельнікаў і гасцей фестывалю арганізуецца работа дзіцячых пляцовак, атракцыёнаў, паказальныя выступленні ваенна-ролевага клуба “Аквилон”. Пры спрыяльных пагодных умовах для ахвотнікаў арганізуюцца абзорныя палёты на самалётах ВУСУ “Бабруйскі аэраклуб”.