Гарбата па-сваякоўскі
Фестываль сямейнага адпачынку і здаровага ладу жыцця
«Гарбата па-сваякоўскі»
Фестываль сямейнага адпачынку і здаровага ладу жыцця «Гарбата па-сваякоўскі» штогод праходзіць у аг.Усход Магілёўскага раёна. У 2024 годзе фестываль прайшоў ужо ў чацвёрты раз, стаўшы традыцыйным і сапраўды адным з любімых святаў не толькі жыхароў раёна, але і яго нязменных гасцей. Святочная атмасфера яднае на адной пляцоўцы не менш за тысячу ўдзельнікаў фестывалю.
За час правядзення праекта ў ім прымалі ўдзел прадстаўнікі Рэспублікі Узбекістан, Кітая, Турцыі і Краін Афрыканскага кантыненту – студэнты ўстановы адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова”; творчыя калектывы Расійскай Федэрацыі, а таксама Магілёўскай вобласці.
Цэнтрам увагі і галоўным напіткам фестывалю, вядома ж, з’яўляецца чай.
На фестывале магчыма пабываць на майстар-класах па прыгатаванні найстаражытнага напітка і пазнаць для сябе нешта новае і цікавае пра культуру чаяпіцця. Наведаць прэзентацыю чайных традыцый нацыянальна-культурных грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскага раёна і вобласці, а таксама паспрабаваць традыцыйны фірмовы чай “Па-сваякоўскі”. Гасцей свята сустракаюць яскравыя, прыгожа і фарбава аформленыя падворкі сельсаветаў Магілёўскага раёна і прыезджых гасцей.
Праграма фестываля ўключае: конкурс “Парад гарбат”, дзе ўдзельнікі прэзентуюць свае таленты ў намінацыях: “Уникальный рецепт чайного напитка”, “Уникальное название чайного напитка”, “Мамин пирог”, “Богатырский пирог”, “Семейные традиции”, “Караваево царство”, “Юный пекарь”, “Лучшая творческая презентация”; вакальны конкурс “Песня майго жыцця”; конкурс дзіцячай творчасці “Время творить”; конкурс прыпевак “Мы за чаем не скучаем!”, сямейныя спаборніцтва “Гульні па-сваякоўскі”, конкурс чытальнікаў “Купалаўскія чытанні”; майстар-класы па прыгатаванні фірмовага фестывальнага напітка “Гарбата па-сваякоўскі”, а таксама канцэртныя праграмы народных калектываў і салістаў устаноў клубнай сістэмы Магілёўскага раёна, гасцей фестываля.
На мерапрыемстве дзейнічаюць спартыўныя і тэматычныя гульнёвыя пляцоўкі па правілах бяспекі жыццядзейнасці ад раённага адзела надзвычайных сітуацый і раённага адзела ўнутраных спраў, выставы-кірмашы і зоны сямейнага адпачынку. Для юных гасцей свята заўсёды працуюць пляцоўкі з аніматарамі, дзе кожны ўдзельнік можа сябе размаляваць аквагрымам.
Завяршае фестываль і яскравы дзень аг.Усход святочнай дыскатэкай.