Святло рампы
Адкрыты гарадскі фестываль аматарскага тэатральнага мастацтва “Святло рампы”
Фестываль праводзіцца адзін раз у два гады на працягу чатырох дзён.
Праводзіцца па ініцыятыве аддзела культуры Магілёўскага гарвыканкама. Арганізатарам з’яўляецца ўстанова культуры “Магілёўскі гарадскі Цэнтр культуры і вольнага часу”.
У фестывалі прымаюць удзел аматарскія тэатральныя калектывы рэгіёнаў Беларусі, Літвы, Расіі.
У рамках фестывалю праводзяцца творчыя сустрэчы з акцёрамі, тэатральнымі рэжысёрамі, крытыкамі; майстар-класы; спектаклі запрошаных прафесійных і аматарскіх тэатральных калектываў; конкурсы; прэс-канферэнцыі для прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі; выступленні тэатральных калектываў на сцэнічных пляцоўках горада Магілёва.
У рамках фестывалю праводзіцца конкурс, на якім удзельнікі прэзентуюць разнапланавыя спектаклі, эстрадна-сатырычныя прадстаўленні. Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях: “Лепшы спектакль”, “Лепшая рэжысёрская работа”, “Лепшая жаночая роля”, “Лепшая мужчынская роля”, “За вернасць традыцыям”.
Тэатральныя пастаноўкі праходзяць на розных сцэнічных пляцоўках горада. А майстар-класы, інтэрактывы, зносіны артыстаў з розных рэгіёнаў робяць кожны фестывальны дзень насычаным і непаўторным.
Усё наша жыццё – кароткія гастролі, што падарыў нам лёс. У гэтым не перакананы удзельнікі фестывалю – творчыя людзі, якія працуюць у розных сферах дзейнасці, а ў вольны час выступаюць на аматарскай сцэне.