Кліч над Вольсай
Фестываль традыцыйных культур малых гарадоў “Кліч над Вольсай”
Фестываль праводзіцца штогод з 2022 года ў Клічаве. Яго арганізатарамі выступае сектар культуры Клічаўскага райвыканкама, ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Клічаўскага раёна”.
Фестываль накіраваны на фарміраванне пазітыўнага іміджу горада Клічава як тэрыторыі спрыяльнага міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы культурных і эканамічных сувязей ва ўмовах інвестыцыйнай і турыстычнай прывабнасці.
Мерапрыемства заклікана вырашыць задачы па: папулярызацыі традыцыйнай народнай творчасці малых гарадоў Беларусі і замежжа праз адраджэнне, захаванне і развіццё культурнай спадчыны, з дэманстрацыяй рэгіянальнай унікальнасці і нацыянальнага каларыту; умацаванню міжнародных культурных сувязей, абмену духоўнымі і культурнымі каштоўнасцямі; выхаванню беражлівых адносін і павагі да нацыянальнай культуры, нацыянальных традыцый.
У фестывалі прымаюць удзел творчыя дэлегацыі з малых гарадоў Беларусі, Расійскай Федэрацыі, у склад якіх уваходзяць творчыя калектывы, майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
У праграме фестывалю: канцэртная праграма з удзелам калектываў рэгіёнаў Беларусі, якія прадстаўляюць самабытнасць свайго рэгіёна; канцэрт сучаснай эстраднай музыкі “Тэрыторыя сустрэч. І зноў спявае моладзь”, выстава-дэгустацыя страў традыцыйнай кухні; выстава ДПМ з майстар-класамі; дэфелі этна-касцюмаў; танцавальная вечарына побытавых танцаў з майстар-класамі; музычна-танцавальная праграма “Горад запальвае агні”.