Алеся
Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны харэаграфічны ансамбль “Алеся” установы адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў”
Ансамбль быў арганізаваны ў 1995 годзе. За творчае развіццё нацыянальных культурных традыцый, актыўную канцэртную дзейнасць у 1999 годзе калектыву прысвоена найменне “народны”. У 2023 годзе прысвоена званне “Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь”.
Першым кіраўніком калектыва стаў Заслужаны артыст Украіны Іваноў Анатоль Іосіфавіч. З 2008 года ансамблем кіруе Шувалаў Ігар Мікалаевіч.
У складзе калектыву 16 вучняў спецыяльнасці “Харэаграфічнае мастацтва”.
Народны харэаграфічны ансамбль “Алеся” з’яўляецца творчай лабараторыяй. На базе калектыву праходзяць вытворчую практыку навучэнцы спецыяльнасці “Харэаграфічнае мастацтва”, праводзяцца абласныя семінары-практыкумы для кіраўнікоў аматарскіх харэаграфічных калектываў палацаў культуры, клубаў, дзіцячых школ мастацтваў Магілёўскай вобласці. Навучэнцы, займаючыся ў ансамблі, пад кіраўніцтвам пісьменнага выкладчыка – кіраўніка калектыву Шувалава І.М., набываюць вопыт, майстэрства будучай прафесіі.
У рэпертуары народнага харэаграфічнага ансамбля “Алеся” беларускія, украінскія, рускія народна-сцэнічныя танцы, а таксама пастаноўкі ў розных напрамках сучаснай харэаграфіі.
Калектыў вядзе актыўную канцэртную дзейнасць, прымаючы ўдзел у гарадскіх, абласных, рэспубліканскіх, міжнародных мерапрыемствах, фестывалях, конкурсах.
Народны харэаграфічны ансамбль “Алеся” прадстаўляе сваю творчасць на Міжнародных фестывалях і конкурсах: Міжнародны фестываль “Вянок дружбы” (г. Бабруйск), Міжнародны фестываль дзіцячай творчасці “Залатая пчолка” (г. Клімавічы), Міжнародны фестываль харэаграфічнага мастацтва “Мэрцышор” (г.Гагаузія, Малдова), Міжнародны фестываль харэаграфічнага мастацтва “Сожскі карагод” (г. Гомель) і іншыя.