Альянс
Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь фольк-шоў балет “Альянс” дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія-каледж мастацтваў г. Бабруйска”

Заснаваны ў 1997 г. У 2014 г. прысвоена званне “Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь”. Кіраўнік – Лукашэвіч Аляксей Сяргеевіч.
У склад калектыва ўваходзіць звыш 50 чалавек ва ўзросце ад 14 да 20 гадоў. У рэпертуары “Альянсу” больш 30 харэаграфічных пастановак, якія адрозніваюцца арыгінальнасцю і самабытнасцю. Асновай з’яўляюцца парна-масавыя і сольныя танцы, створаныя на матэрыяле беларускага фальклору. А таксама харэаграфічныя замалёўкі, танцы народаў свету, стылізаваная і сучасная харэаграфія. Акрамя канцэртных нумароў, калектыў працуе і ў іншых, не меней цікавых, кірунках. Ён звяртаецца да буйных харэаграфічных формаў – спектакляў. Калектывам створаны спектаклі “Дарогай ілюзій”, “Навіны даўжынёю ў жыццё”.
Шматлікія выпускнікі калектыва працягваюць творчую дзейнасць ў такіх вядомых калектывах як: Заслужаны калектыў Дзяржаўны акадэмічны ансамбль танца Беларусі, Беларускі дзяржаўны акадэмічны Заслужаны харэаграфічны ансамбль “Хорошки”, Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Акадэмічны ансамбль песні і танца Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь”, ансамбль ГУО “Інстытут памежнай службы Рэспублікі Беларусь”.
Калектыў актыўна ўдзельнічае ў фестывалях, конкурсах горада, вобласці, рэспублікі. Адзнаку сваёй творчасці атрымліваў на міжнародных фетывалях у Славеніі, Францыі, Турцыі, Расіі, Украіне, Малдове, Латвіі.