Калейдаскоп
Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь узорны харэаграфічны ансамбль “Калейдоскоп” дзяржаўнай установы культуры “Палац культуры вобласці”
Створаны ў 1975 г. У 1979 годзе прысвоена найменне “узорны”, у 2016 г. – званне “Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь”. Кіраўнік – Палякова Наталля Іосіфаўна.
У складзе ансамбля “Калейдаскоп” навучэнцы ўстаноў адукацыі г. Магілёва ва ўзросце ад 10 да 19 гадоў. У калектыве некалькі груп: старэйшая, малодшая, дзве падрыхтоўчыя групы ва ўзросце 5-9 год.
Жанравы кірунак ансамбля – бальная харэаграфія, якая прадстаўлена такімі танцамі як вальс, танга, румба, рок-н-ролл, джайв, ча-ча-ча і інш.
Рэпертуар калектыва дапаўняецца эстраднымі, сучаснымі і народна-сцэнічнымі танцамі, што і знаходзіць адлюстраванне ў назве калектыва – “Калейдаскоп”. Ансамбль стаў выдатнай творчай пляцоўкай для пачынаючых танцораў, якія набываюць асноўныя веды і навыкі па харэаграфіі, развіваюць свае здольнасці і працягваюць мастацкую адукацыю ў іншых навучальных установах культуры і мастацтва.
У скарбонцы ансамбля мноства творчых дасягненняў і перамог, ён з вялікім поспехам выступаў на канцэртных пляцоўках у Расіі, Нямеччыны, Польшчы, Балгарыі, Украіне, Італіі. Калектыў неаднаразова станавіўся лаўрэатам і дыпламантам прэстыжных міжнародных, рэспубліканскіх, абласных і гарадскіх фэстаў і конкурсаў: Міжнароднага фестывалю “Гранд фестиваль” (г.Пезаро, Італія), Міжнароднага фестиваля-конкурсу “Скрыжыванні” (г. Менск), Міжнароднага дзіцячага фестывалю “Фейерверк талантов” (г. Несебр, Балгарыя), Рэспубліканскага конкурсу сярод ансамбляў па спартыўных бальных танцах (г.Віцебск), VIII Міжнароднага АРТ фестывалю “Созвездие в Несебр” (Балгарыя) і іншых..