Кукушечка
Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь узорны ансамбль танца “Кукушечка” дзяржаўнай установы адукацыі “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Расквіт” г. Бабруйска”
Створаны Піліпенка Вольгай Аляксандраўнай у 1996 годзе, з 2013 г. кіраўнік – Кеніг Марына Васільеўна. Іншыя педагогі ансамбля: Чэрнаскутаў Аляксандр Уладзіміравіч, Доўгая Анастасія Іванаўна, Падшывалава Анастасія Аляксееўна.
Работа ў калектыве накіравана не толькі на атрыманне ўдзельнікамі навыкаў харэаграфіі, але і на магчымасць рэалізацыі мастацкіх здольнасцяў дзяцей і моладзі, павышэнне іх агульнага культурнага ўзроўня, набыццё сацыяльнага вопыту. У калектыве звыш 200 чалавек ва ўзросце ад 4 да 25 гадоў. Кеніг М.В. выкарыстоўвае разнастайныя танцавальныя традыцыі як народныя, так і эстрадныя. У рэпертуары калектыва 70 самастойных харэаграфічных пастановак і кампазіцый, а таксама гульнявыя, тэматычныя пастаноўкі і харэаграфічныя замалёўкі, беларускі фальклор, танцы народаў свету.
У рэпертуары ансамбля ёсць харэаграфічныя кампазіцыі на ваенную тэматыку: “Салдацкія скокі”, “Журавли", “Милитары”, “Не забывайце нас”, “Родина у нас одна”. Калектыў добра касцюмаваны, мае звыш 500 касцюмаў для 70 танцаў.
Ансамбль танца “Зязюлечка” уносіць вялікі ўнёсак у папулярызацыю беларускай культуры за мяжой, ажыццяўляе актыўную канцэртную дзейнасць у розных гарадах Рэспублікі Беларусь, а таксама за яе межамі. За апошнія гады ансамбль паспяхова выступаў на розных фестывальных пляцоўках. З’яўляўся лаўрэатам, дыпламантам і ўдзельнікам Міжнароднага танцавальнага конкурсу “Fairy Dance” (г.Мінск), Міжнароднага фестывалю-конкурсу “Новыя вяршыні” (г.Мінск), XXXI Міжнароднага конкурсу фальклорных танцавальных калектываў “Золотой хоровод” (г. Бурса, Турцыя); Нацыянальнага конкурсу мастацтваў “Памяранцавы настрой” (г. Магілёў), III Міжнароднага фестывалю “By Fest” (г. Мінск), XIII Міжнароднага фестывалю культуры, мастацтва і міру (г. Адрына, Турцыя) і іншых.