народны духавы аркестр
Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны духавы аркестр установы адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў”
Духавы аркестр быў створаны ў 1956 годзе Міхаілам Салдатавым, а ў 1959 годзе ўжо паспяхова выступаў перад грамадзянамі г. Магілёва. За 65 гадоў існавання аркестр зарэкамендаваў сябе як жывы, мабільны калектыў, здольны рашаць самыя высокія творчыя задачы. Адно з самых вялікіх добрых якасцяў духавога аркестра гэта стабільнасць і тэндэнцыя да росту.
У верасні 2022 годзе аркестр узначаліў выпускнік установы адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі” Стэльмах Андрэй Алегавіч.
Галоўнай мэтай для кіраўніка аркестра з’яўляецца стварэнне ўмоў для творчага развіцця калектыву і кожнага ўдзельніка асобна. Дзякуючы правільна пабудаванай працы кіраўніка і ўменню зацікавіць працэсам, удзельнікі займаюцца з вялікім жаданнем. Кіраўнік калектыву заўсёды зацікаўлены ў якаснай падрыхтоўцы нумароў да мерапрыемстваў рознага характару.
Аркестр мае вялікі і разнастайны рэпертуар – ад класічных твораў рускіх і заходнееўрапейскіх кампазітараў да арыгінальных сачыненняў, створаных спецыяльна для яго. Значнае месца ў рэпертуары займаюць творы беларускіх кампазітараў.
Апроч традыцыйнага рэпертуару духавога аркестра, калектыў эксперыментуе ў сучасных накірунках папулярнай, эстраднай і джазавай музыкі. Характэрнай рысай рэпертуару з’яўляецца сплаў музычных напрамкаў, які нясе пэўны характар, заснаваны на лепшых традыцыях духавой выканальніцкай школы.
Сістэматычнасць канцэртнай дзейнасці духавога аркестра, высокi ўзровень выканальніцкага майстэрства дазволiў калектыву прыняць удзел і стаць лаўрэатамі i дыпламантамі раённых, гарадскiх, рэгіянальных, рэспублiканскiх, мiжнародных аглядаў, конкурсаў, фестываляў.
За гады існавання аркестр атрымаў заслужаную павагу ў культурным жыцці горада, вобласці і рэспублікі, дасягнуў пэўных творчых поспехаў, накапіў вялікі практычны вопыт творчай работы. Сёння ўдзельнікі народнага духавога аркестра поўны творчых сіл і працягваюць здзіўляць гледачоў сваімі выступленнямі, актыўна прапагандуючы інструментальнае мастацтва.