Радуга
Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь узорны эстрадны тэатр-студыя “Радуга” дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі “Абласны цэнтр творчасці г. Магілёва”
Створаны ў 1980 годзе, у 1987 г. прысвоена найменне “узорны”. У 2007 годзе – званне “Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь”.
Стваральнікам і нязменным кіраўніком калектыва з’яўляецца Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь Бардунава Нінэль Мікалаеўна.
Тэатр-студыя “Радуга” – калектыў з багатымі традыцыямі. За гады існавання калектыў заняў ганаровае месца ў культурным жыцці горада, вобласці і рэспублікі, дасягнуў значных творчых поспехаў, назапасіў вялікі практычны вопыт творчай работы з дзецьмі рознай узроставай катэгорый. Цяпер у тэатры-студыі займаюцца звыш 500 дзяцей ад 5 да 18 гадоў па накірунках: эстрадны вакал, сучасная харэаграфія, харэаграфія для вакалістаў, брэйк-данс.
Калектыў з цікавасцю асвойвае і вывучае сучасныя накірункі эстраднага вакальнага і харэаграфічнага мастацтва, што дазваляе абнаўляць рэпертуар арыгінальнымі кампазіцыямі. Калектыў тэатра-студыі “Радуга” заўсёды вызначае высокае выканальніцкае і сцэнічнае майстэрства, уменне адлюстроўваць характар кожнага твора праз музыку і пластыку.
Для шматлікіх дзяцей гады заняткаў, выступаў на канцэртных пляцоўках сталі важнымі ступенямі да набыцця будучай прафесіі. Эстрадная школа творчасці і прафесійнага майстэрства дала пуцёўку на вялікую эстраду вядомым артыстам: Заслужаным артысткам Рэспублікі Беларусь – Іне Афанасьевай і Ірыне Дарафеявай; беларускім спявачкам Наталлі Кудрыной і Ганне Мушак – бэк-вакалістцы Алены Ваенгі; Аляксандры Сярожнікавай – джазавай і фолк-спявачцы; Наталлі Падольскай – расійскай спявачцы; Кацярыне Мурашка – вакалістцы АРТ-групы SOPRANO турэцкіх / Сапрана 10 і інш.
У калектыва ёсць свая даўняя традыцыя – 7 студзеня яны праводзяць “Калядныя сустрэчы з “Радугой”.