Росы
Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь узорная эстрадная студыя “Росы” дзяржаўнай установы адукацыі “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Расквіт” г. Бабруйска”

Створаны ў 2000 годзе па ініцыятыве педагога Гаврылкінай Юліі Уладзіміраўны на базе вакальнага кружка “Расінка”, які аб’ядноўваў 30 дзяцей. З 2018 г. студыяй кіруе Аврамчык Святлана Рыгораўна, педагог студыі – Фёдарава Анастасія Аляксееўна, акампаніятар – Вяровкін Міхась Леанідавіч.
У 2008 годзе студыя атрымала найменне “узорны”, а ў 2014 г. – званне “Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь”.
Мэта дзейнасці калектыва – папулярызацыя беларускай песеннай культуры, твораў расійскіх і замежных аўтараў, фарміраванне высокіх маральных каштоўнасцяў дзяцей і моладзі.
У склад эстраднай студыі ўваходзяць: падрыхтоўчая, малодшая, сярэдняя, старэйшая (асноўны склад) групы. Удзельнікі студыі займаюцца харэаграфіяй, вакалам, эстрадным сцэнічным рухам.
Матэрыяльна-тэхнічная база студыі адпавядае сучасным патрабаванням. Створана музычная студыя для заняткаў, якая па колькасці і якасці музычнай і гуказапісвальнай тэхніцы з’яўляецца адной з лепшых у горадзе. Працуе швейная майстэрня, створана больш 120 адзінак сцэнічных касцюмаў.
Праграму выступаў студыі “Росы” складаюць эстрадныя і дзіцячыя песні, песні патрыятычнай тэматыкі, грамадзянскай скіраванасці, гэта больш 200 песень рэпертуару. Штогод калектыў дае 70-80 канцэртаў на розных пляцоўках горада.
Студыя “Росы” і яе салісты неаднаразова з’яўляліся ўдзельнікамі, дыпламантамі і лаўрэатамі фестываляў і конкурсаў: III Міжнароднага фестывалю-конкурсу “Скрыжаванне” (г. Мінск), Міжнароднага фэсту “В стране детсва” (г. Вільнюс), Міжнароднага фестівалю “Grande fectival” (г. Пезаро, Італія), Міжнароднага фестівалю “Волна ідей” (г.Лутракі, Грэцыя) і інш.