Рунь
Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны харэаграфічны ансамбль “Рунь”
Створаны ў 1983 г. У 1989 г. ансамблю прысвоена найменне “народны”, у 2005 г. – званне “Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь”.
Кіраўніком ансамбля і пастаноўшчыкам танцаў да 2014 г. з’яўляўся яго стваральнік – таленавіты педагог Віктар Аляксеевіч Папоў, а балетмайстрам – яго жонка Таццяна Фёдараўна Папова. Зараз кіраўніком з’яўляецца Саўчанка Яўгеній Аляксандравіч. Накірунак дзейнасці калектыву – народна-сцэнічны танец.
На працягу ўсёй сваёй творчай дзейнасці харэаграфічны ансамбль “Рунь” захоўвае лепшыя традыцыі беларускай танцавальнай культуры, выхоўвае эстэтычны густ гледачоў на лепшых узорах народнага харэаграфічнага мастацтва.
Сярод іншых творчых калектываў гэтага профіля ансамбль “Рунь" вылучаецца тым, што ў ім спалучаецца высокі прафесіяналізм і ідэя беражнага, адказнага стаўлення да аўтэнтычнага народнага танца. Удзельнікам уласціва спалучэнне высокай харэаграфічнай тэхнікі, яркі нацыянальны каларыт, маладосць, тэмперамент, артыстызм і шчырасць выканання.
Ансамбль вядзе шырокую канцэртную дзейнасць, ён абавязковы ўдзельнік значных святочных мерапрыемстваў горада Магілёва, вобласці і рэспублікі. Ансамбль прыналежыць да творчых калектываў, якія садзейнічаюць умацаванню прэстыжу Беларусі і паважлівага станаўлення да нацыянальных традыцый. Вядзе актыўную работу па папулярызацыі беларускай культуры і беларускага харэаграфічнага мастацтва ў краінах замежжа.