Шына-най
Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь узорны тэатр песні “Шына-най” дзяржаўнай установы культуры “Палац мастацтваў г. Бабруйска”
Створаны ў 1992 годзе на базе культурна-спартыўнага комплексу ААТ “Белшына”. Стваральнікам і нязменным кіраўніком тэатра з’яўляецца Ефіменка Ала Яўгенаўна, прафесійны музыка, самадзейны кампазітар-аматар, выдатны педагог і арганізатар.
У калектыве займаецца звыш 100 чалавек – выхаванцы дзіцячых садоў, навучэнцы школ, студэнты, працоўная моладзь.
У рэпертуары тэатра, акрамя папулярных эстрадных песень, вялікая ўвага надаецца патрыятычным песням. Кожны канцэрт адрозніваецца навізной і арыгінальнасцю. Практыкуюцца спектаклі на вакальныя творы вядомых беларускіх і рускіх кампазітараў: Э.Ханка, А.Флярковскага, Б.Савельева, І. Стромкага, І. Мікалаева і іншых
Тэатр песні добра вядомы не толькі на Магілёўшчыне, але і далёка за яе межамі. Калектыў часты госць на прадпрыемствах, у вайскавых частках, санаторыях, прафілакторыях, навучальных установах. З’яўляецца ўдзельнікам дабрачынных канцэртаў у рамках акцыі “Творчыя калектывы горада – працаўнікам сяла”.
Тэатр песні кожны год дае звыш 60 канцэртаў для рознаўзроставых груп насельніцтва. Традыцыйна праходзіць творчая справаздача калектыва. Калектыў прымае актыўны ўдзел у святочных мерапрыемствах горада, вобласці, рэспублікі.