Сувенир
Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны харэаграфічны ансамбль “Сувенір” дзяржаўнай установы культуры “Палац культуры вобласці”
Створаны ў 1997 г. У 2001 г. прысвоена найменне “народны”, у 2010 г. – званне “Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь”. Кіраўніком з дня зснавання з’яўляецца Георгій Шотаевіч Квасціані, адданы сваёй справе педагог і таленавіты балетмайстар.
У калектыве займаюцца энтузіясты харэаграфічнага мастацтва: студэнты, педагогі, кіраўнікі аматарскіх калектываў. Ансамбль “Сувенір” адрознівае спалучэнне высокай харэаграфічнай тэхнікі, яркі нацыянальны каларыт, маладосць, тэмперамент, артыстызм і шчырасць выканання. Кожны выступ удзельнікаў калектыва вызначаецца чысцінёй ліній, выразнасцю рухаў, арганічным злучэннем музыкі і пластыкі.
На працягу ўсёй творчай дзейнасці харэаграфічны ансамбль “Сувенір” пад кіраўніцтвам Квасціані Г. Ш. знаёміць гледачоў з танцавальнай культурай розных народаў, выхоўвае іх эстэтычны густ на лепшых узорах народнага харэаграфічнага мастацтва. Аснову рэпертуара калектыва складаюць танцы народаў свету: беларускія, рускія, цыганскія, іспанскія, малдаўскія, грузінскія і інш.
Харэаграфічныя пастаноўкі Георгія Шотаевіча адрозніваюцца арыгінальнасцю, наватарствам, высокім мастацкім густам. Ён сцвярджае свой кірунак у харэаграфіі, заснаваны на высокіх традыцыях мастацтва танца розных народаў свету, прылучае да гэтага моладзь.
Творчасць калектыва спрыяе ўмацаванню прэстыжу Беларусі ў сусветнай культурнай супольнасці, як еўрапейскай краіны з высокім узроўнем мастацкай культуры і асцярожным стаўленнем да нацыянальных традыцый. Высокае выканальніцкае майстэрства надало яму вядомасць не толькі ў вобласці і рэспубліцы, але і шырокае прызнанне за мяжой. Пра гэта ярка сведчаць дыпломы і падзякі, паспяховыя выступы ансамбля на міжнародных фестывалях у Расіі, Турцыі, Румыніі, Малдове, Польшчы і іншых краінах.