Світанак
Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны ансамбль народнай музыкі і песні “Світанак”раённага Цэнтра культуры дзяржаўнай установы культуры
“Цэнтралізаваная клубная сістэма Магілёўскага раёна”
Створаны ў 1985 г. Сеньковым Уладзімірам Георгіевічам. Зараз кіраўніком з’яўляецца – Берднікаў Дзмітрый Анатольевіч.
У 1989 году калектыў атрымаў найменне “народны”, у ліпені 2006 г. – званне “Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь”. Удзельнікамі калектыва з’яўляюцца выкладчыкі інструментальных і харавых класаў дзіцячых школ мастацтваў, адмыслоўцы клубных устаноў раёна ва ўзросце ад 21 да 40 гадоў.
Жанравы кірунак – вакальна-інструментальная музыка. Дзейнасць калектыва складаецца з вывучэння і захавання традыцыйнай культуры Магілёўскага раёна – абрадаў, свят, прыкладаў песеннага і музычнага фальклору, канцэртна-гастрольную дзейнасць.
За гады творчай дзейнасці калектыў неаднаразова станавіўся лаўрэатам і дыпламантам рэспубліканскіх і міжнародных фестываляў і конкурсаў, пастаянны ўдзельнік буйнамаштабных мерапрыемстваў вобласці. Удзельнікі ансамбля граюць на разнастайных музычных інструментах. Ёсць у ансамблі і свае салісты, мужчынская група, якія вылучаюцца яркім артыстызмам. У рэпертуары ансамбля не адзін дзясятак твораў, сярод іх беларускія народныя песні, танцы, творы беларускіх кампазітараў, інструментальныя творы, кожны з якіх прадстаўлены ў сучаснай апрацоўцы.
Ансамбль вядзе насычанае канцэртнае жыццё, з’яўляецца пастаянным удзельнікам мерапрыемстваў раёна і вобласці. Традыцыйнымі сталі выступы ансамбля ў тэатралізаваных канцэртных праграмах, кірмашах, народных святах, якія арганізуюцца раённым Цэнтрам культуры.