Івіца
Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны вакальны ансамбль “Івіца” установы культуры “Магілёўскі гарадскі Цэнтр культуры і вольнага часу”
У 1965 годзе пры Палацы культуры завода штучнага валакна ім. Куйбышава быў створаны хор народнай песні. Першы кіраўнік калектыву – Уладзімір Кымаў, аб’яднаў аматараў народнай песні. З 1976 года калектыў узначаліў таленавіты хормайстар Леанід Якушаў, і ўжо ў 1978 годзе хору прысвоена ганаровае званне “народны”.
У сувязі са зменай базы дзейнасці рашэннем калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 28 чэрвеня 2007 года за № 73 народны хор народнай песні ЗШВ імя В.У. Куйбышава горада Магілёва быў рэарганізаваны ў народны вакальны ансамбль “Івіца” ўстановы культуры “Магілёўскі гарадскі Цэнтр культуры і вольнага часу”.
З 1997 года хормайстрам народнага хора народнай песні пачала працаваць выпускніца Магілёўскага музычнага вучылішча ім. М. А. Рымскага-Корсакава – Іна Мікалаеўна Муравейка, былая ўдзельніца калектыву. З 2003 года Іна Мікалаеўна з’яўляецца кіраўніком народнага вакальнага ансамбля “Івіца”.
З прыходам новага кіраўніка абнавіўся склад удзельнікаў, у калектыў прыйшла зацікаўленая моладзь.
У рэпертуары з’явіліся новыя творы – народныя песні ў апрацоўцы сучасных аўтараў, арыгінальныя творы магілёўскіх, беларускіх, рускіх, украінскіх і іншых кампазітараў.
Іна Мікалаеўна здолела стварыць цікавы творчы калектыў і ўзняць яго да ўзроўню аднаго з лепшых і адметных ансамбляў Магілёўскай вобласці, які беражліва захоўвае лепшыя традыцыі нацыянальнага вакальнага мастацтва. У сваёй працы кіраўнік ансамбля імкнецца дамагчыся высокага выканальніцкага майстэрства. Вельмі адказна ставіцца да разбору і пастаноўкі кожнага нумара канцэртнай праграмы. Іна Мікалаеўна ўносіць вялікі ўклад у захаванне, развіццё і папулярызацыю беларускай песеннай творчасці. Пастаянна працуе над узбагачэннем фонда сцэнічных касцюмаў калектыву і пашырэннем рэпертуару.
Асноўнае выканаўчае накіраванне калектыва – “фолк-поп”, заснаванае на сінкрэтызацыі відаў музычнай творчасці. Манера выканання – змешаная.
У народным вакальным ансамблі “Івіца” 9 удзельнікаў – гэта маладыя, сучасныя, ініцыятыўныя, таленавітыя людзі, адданыя традыцыям славянскай культуры і фальклора, якіх аб’ядноўвае любоў да спеваў і творчы запал.
Удзельнікі калектыву валодаюць навыкамі трохгалосага спеву з элементамі чатырохгалосся, пяцігалоснага, навыкамі спеваў a´capella, вялікая ўвага надаецца і харэаграфічнай падрыхтоўцы.
Ансамбль прымае актыўны ўдзел у абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах і фестывалях: абласным конкурсе выканаўцаў патрыятычнай песні, абласным адборачным туры рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур у горадзе Гродна, усебеларускім фестывале нацыянальных культур “Разам з Расіяй” (г.Магілёў), міжнародным фестывалі нацыянальных культур “Вянок дружбы” (г. Бабруйск) і інш.