Весёлые ноткі
Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь узорная дзіцячая эстрадная студыя “Вясёлыя ноткі” дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі “Цэнтр творчасці “Эверест” г. Магілёва”

Створаны калектыў у 1977 г. як ВІА, у 1981 г. – атрымаў найменне “узорны”. У 1994 годзе ансамбль ператвараецца ў студыю, у 2009 г. прысвоена званне “Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь”. Кіраўніком з’яўляецца Пабегаеў Павел Уладзіміравіч.
Больш 200 дзяцей ад 4 да 18 гадоў займаюцца ў студыі па кірунках: эстрадны вакал, сучасная харэаграфія, інструментальны ансамбль. У складзе студыі дзейнічае 9 вакальных і 8 харэаграфічных груп. Студыя мае ўласную сучасную студыю гукапісу.
Рэпертуар вакальных груп складаецца галоўным чынам з твораў беларускіх аўтараў і магілёўскіх самадзейных кампазітараў. Кожны нумар калектыва мае сваю рэжысуру і драматургію.
Студыя “Вясёлыя ноткі” добра вядомы не толькі ў горадзе, але і далёка за межамі краіны. Салісты, вакальныя і харэаграфічныя групы паспяхова выступаюць з канцэртнымі праграмамі і асобнымі нумарамі на шматлікіх культурных мерапрыемствах вобласці, горада, на канцэртных пляцоўках краіны і замежжа.
Штогод калектыў прымае ўдзел амаль у 20-ці фестывалях і конкурсах рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў. Напрыклад: Рэспубліканскі творчы радыёконкурс “Маладыя таленты Беларусі”, Нацыянальны конкурс мастацтваў “Памяранцавы настрой”, Міжнародны дзіцячы фестываль “Солнце, радость, красота” (Балгарыя), Міжнародны вакальны конкурс «Musiс way» (г. Смаленск, Расія) і іншыя.
У 2018 г. саліст студыі Ілля Шынкаренка стаў стыпендыятам спецыяльнага Фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.