Ярыца
Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль народнай музыкі “Ярыца” дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі “Абласны цэнтр творчасці г. Магілёва”

Створаны ў 1992г. У 2010 годзе прысвоена званне “Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь”.
Заснавальнік і нязменны кіраўнік калектыва – Жукава Людміла Анатольеўна, педагог вышэйшай катэгорыі, уладальнік нагруднага знака “Выдатнік адукацыі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Ансамбль “Ярыца” – унікальная з’ява ў культурным жыцці Магілёўскай вобласці. З моманта стварэння ансамбля калектыў работае ў накірунку беларускага народнага вакальнага мастацтва. Яго творчасць – жаданне дарыць людзям прыгажосць і радасць зносін з беларускімі народнымі песнямі і танцамі.
У ансамблі займаецца звыш 120 дзяцей і падлеткаў ва ўзросце ад 5 да 18 гадоў. Педагогі калектыва імкнуцца каб выхаванцы былі годнымі пераемнікамі традыцый музычнага і песеннага фальклору свайго краю. Акрамя таго, на занятках калектыва вядуцца практычныя заняткі па ДПМ – гафту, аплікацыі саломкай, размалёўкі па дрэве, кераміцы, дзе яны атрымліваюць некаторыя практычныя навыкі, якія потым выкарыстоўваюць пры стварэнні сцэнічных касцюмаў і атрыбутаў для іх.
На сённяшні дзень у рэпертуары ансамбля “Ярыца” – беларускія, рускія народныя песні і танцы, аўтарскія апрацоўкі музычна-песенных твораў, песні сучасных беларускіх кампазітараў, аўтарскія апрацоўкі кампазіцый з рэпертуара ансамбляў “Сябры”, “Песняры”, сучасных выканаўцаў беларускай народнай песні. Значнае месца ў творчасці ансамбля адводзіцца вывучэнню багацця магілёўскага фальклору. У канцэртных праграмах ансамбля ўключаюцца абрадавыя і позаабрадавыя песні, калядныя, купальскія, дажыначныя і інш. Рэпертуар вакальных груп калектыва праходзіць старанны адбор адпаведна ўзросту выканаўцаў, мастацкай каштоўнасці. Канцэртныя праграмы ансамбля ўтрымоўваюць у сабе яркія вакальна-харэаграфічныя кампазіцыі, створаныя на матэрыяле беларускай народнай музычнай творчасці.
За гады плённай творчай дзейнасці калектыў неаднаразова станавіўся дыпламантам і лаўрэатам шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных фэстаў і конкурсаў: рэспубліканскага агляду-конкурсу фальклорных калектываў “Веснавы танок”, рэспубліканскага фэсту дзіцячай творчасці “Юныя таленты Беларусі”, Міжнароднага фестываля дзіцячай творчасці “Залатая пчолка” (г.Клімавічы), абласнога этапу рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці “Здравструй, мир!” і інш.