Юность
Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны ансамбль танца “Юность” дзяржаўнай установы культуры “Палац мастацтваў г. Бабруйска”
Створаны ў 1967 г. У 1972 г. калектыву прысвоена найменне “народны”, у 2005 г. – званне “Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь”.
З 1989 г. кіраваў калектывам Лукашевіч Сяргей Васільевіч, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За ўклад у выхаванне творчай моладзі”. З 2021 года кіраўніком з’яўляецца Давыдоўская Ганна Уладзіміраўна.
У ансамблі займаецца харэаграфіяй каля 30 чалавек – навучэнцы школ, каледжаў, працоўная моладзь ва ўзросце ад 16 да 30 гадоў. У складзе калектыва: падрыхтоўчая, жаночая, мужчынская групы, а таксама інструментальны ансамбль.
Рэпертуар ансамбля шматжанравы і ўключае больш 200 танцавальных нумароў: мініяцюры, жартоўныя замалёўкі, харэаграфічныя спектаклі, тэматычныя кампазіцыі. Ёсць сольныя нумары ў выкананні жаночых і мужчынскіх груп ансамбля. Творы рэпертуара накіраваны на развіццё і распаўсюд як беларускай культуры, так і сучаснага мастацтва.
Канцэртная дзейнасць ансамбля танца “Юность” вельмі насычана. Ансамбль добра вядомы не толькі на Магілёўшчыне, але і далёка за яе межамі. Важным накірункам творчай дзейнасці калектыва з’яўляецца дабрачыннасць. Ансамбль неаднаразова прымаў удзел у дабрачынных канцэртах для выхаванцаў дзіцячых дамоў і школ-інтэрнатаў, неаднаразова выязджаў з канцэртамі ў сельскую мясцовасць у рамках акцыі “Творчыя калектывы горада – працаўніком сяла”. Пабываў з канцэртамі ў Расіі, Латвіі, Малдове, Нямеччыны, Бельгіі, Балгарыі, Польшчы.