Масихо Сергей Николаевич
Масіха Сяргей Мікалаевіч скончыў Дзяржаўны педагагічны універсітэт ім. М. Танка ў 2002 годзе, атрымаў спецыяльнасць настаўнік-мастак. Хлопчык з дзяцінства захапляўся маляваннем. Як толькі ў Крычаве ў 1972 годзе адкрылася дзіцячая студыя выяўленчага мастацтва, адразу паступіў у яе. Пад кіраўніцтвам таленавітага педагога-мастака А.Р. Герашчанкі хлопчык стаў хутка развіваць свае здольгнасці, дасягнуў поспеху ў творчасці. З 1977 года і па цяперашні час (амаль 40 год) працуе ў ДУА «Дзіцячая мастацкая школа выяленчых мастацтваў г.Крычава» лабарантам і настаўнікам. У школе захапіўся глінай, пачаў выкладаць не толькі жывапіс, але і скульптуру.
З 2006 года актыўны удзельнік студыі ДПМ «Добрасць». Займаецца жывапісам, любая тэма – пейзаж, нацюрморт. Піша свае работы з натуры, а потым ужо дапрацоўвае ў майстэрні. У працэсе сур’ёзнага і працяглага адбору стварае кампазіцыю, імкнецца зрабіць яе па-мастацку асэнсаванай, вобразна ўзвышаннай. Але, бадай самая каштоўная якасць мастака ў тым, што пры ўсей, на першы погляд, традыцыйнасці яго творы сучасныя, вельмі пластычныя па жывапісу, выразныя па каларыту, рытму, малюнку.
С.М. Масіха займаецца керамiкай: вырабляе дробную пластыку, свістулькі, акарыны, народныя вобразы, сувеніры. Прымае удзел у раенных, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах, фестывалях, святах, кірмашах: «Дажынкі», «Вянок дружбы» (г. Бабруйск), «Славянскі Базар у Віцебску» (г.Віцебск), «Александрыя збірае сяброў» (аг. Александрыя), «Залатая пчолка» (г.Клімавічы), «Калядныя узоры» і «Вясновы букет» (г. Мінск), «Зяленыя святкі» (г.Чавусы), ХVІІ Міжнародным фестывалі самадзейнай мастацкай творчасці «Парубежжа 2015» (г.п. Шумячы, Смаленская вобласць, Расія), Міжнародным пленэре ім. Ф. Шурпіна (г.п. Шумячы, Расія), абласной выставе жывапісу «Берагі над Сожам» (г. Магілеў), абласной выставе жывапісу «Крычаўская школа А.Р. Герашчанкі і яе паслядоўнікі» (г.Маглілеў) і інш.
Твочасць мастака і кераміста С.М. Масіхі адзначалася ў раенным, абласным і Рэспубліканскім перыядычным друку, часопісах. Таксама ён узнагароджаны дыпломамі, ганаровымі граматамі, падзякамі.