Величко Павел Казимирович
З’яўляецца членам Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці з 1995 года.
Нарадзіўся ў1968 годзе, скончыў Вышэйшае прафесійнае вучылішча дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва № 15 г. Бабруйска, дзе пазней працаваў майстрам вытворчага навучання.
З 2001 г. - індывідуальны прадпрымальнік, адчыніў уласную майстэрню, у якой працуе па цяперашні час. Сярод яго творчых прац вылучаюцца жбаны, глечыкі, традыцыйны беларускі посуд, а таксама, шматлікія вазы, пасудзіны і інш. Вырабам майстра ўласцівы чысціня форм і прапорцый, прастата і лаканічнасць. Пастаянны удзельнік гарадскіх і рэспубліканскіх выстаў, святаў і фестываляў, такіх як: «Славянскі базар у Віцебску», «Млын», «Вянок дружбы», міжнародны кірмаш раместваў «Казюкі» (г. Гродна). Прымаў удзел у Міжнародным пленэры па кераміцы «Арт-жыжаль» (г.Бабруйск). Мае дыпломы за ўдзел у Рэспубліканскай выставекірмашу «Вясновы букет», Міжнародным пленэры ганчароў (г.Брэст).