Яроченко Владимир Николаевич
Ярачэнка Уладзімір Мікалаевіч скончыў Крычаўскую дзіцяую школу мастацтваў, Магілеўскае вучылішча культуры ім. Н.К. Крупскай (адзяленне выяўленчага мастацтва і чарчэння), Віцебскі Дзяржаўны Універсітэт ім. П.М. Машэрава (1996) (Мастацка-графічны факульэт).
Амаль 20 гадоў працуе настаўнікам выяўленчага мастацтва ў ДУА «Дзіцячая школа выяўленчых мастацтваў г. Крычава».
З першага дня заснавання студыі ДПМ «Добрасць» з’яўляецца бадай самым актыўным яе удзельнікам. Керамікай зацікавіўся яшчэ ў дзіцячай мастацкай школе, дзе быў адным з лепшых вучняў настаўніка В.М. Якавенкі. Палюбіў і адчуваў матэрыял – гліну, вырабляў дробную пластыку і свістулькі. І не выпадкова дыпломную работу «Помнікі архітэктуры «Крычаў у мініацюры» зрабіў ў кераміцы. (Гэта: Палац Пацемкіна, Касцел, Іл’інская і Пятніцкая цэрквы, паштовая станцыя, рамесленнае вучылішча, пачатковая школа). Цяпер вырабляе народную традыцыйную цацку, свістулькі, займаецца пластыкай дробных формаў, стварае народныя вобразы, акарыны, званочкі, розныя сувеніры.
У.М. Ярачэнка прымае актыўны ўдзел у раённых, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах, фестывалях, святах, кірмашах: «Дажынкі», святы беларусскага пісьменства, «Калядныя узоры», «Вянок дружбы» (г. Бабруйск), «Славянскі Базар у Віцебску» (г.Віцебск), «Александрыя збірае сяброў» (аг. Александрыя), «Залатая пчолка» (г.Клімавічы), «Калядныя узоры» і «Вясновы букет» (г. Мінск), «Народныя прыпеўкі» (г. Слаўгарад), «Славенскае братства»(г. Смаленск), святы гарадоў (Твер, Бранск, Арол, Калуга, Пскоў, Курск) і інш.
Твочасць мастака адзначалася ў раённым, абласным і рэспубліканскім перыядычным друку, часопісах. У.М. Ярачэнка узнагароджаны дыпломамі, ганаровымі граматамі, падзякамі.