Куликова Наталья Михайловна
З’яўляецца членам Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці з 2016 года.
Нарадзілася ў 1976 годзе, скончыла Вышэйшае прафесійнае вучылішча дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва №15 па спецыяльнасці «мастак роспісу па дрэву», Праваслаўны Свята-Ціханаўскі багаслоўскі інстытут (г.Масква) па спецыяльнасці – «мастацтвазнаўца» . З 2003 года працуе ў якасці мастацтвазнаўцы ў аддзеле мастацкай творчасці ДУК «Палац мастацтваў г. Бабруйска». Сфера творчых інтарэсаў – засваенне і захаванне народных традыцый у такім ісконным жаночым накірунку рукадзелля, як аўтэнтычнае вязанне. Працуе ў розных тэхніках з разнастайным матэрыялам. Вырабляе як адзенне, так і шмат іншых рэчаў, пачыная з традыцыйных тэкстыльных вырабаў (абрусы, дываны, сурвэткі, пледы і інш.) і да інтэр’ерных аб’ектаў. Прымала удзел у гарадскіх, рэспубліканскіх выставах. Праводзіла майстар-класы для дзяцей. З’яўляецца iнiцыятарам дабрачыннай акцыi «Дабро ў квадраце» сярод рукадзельніц г.Бабруйска.