Добровольский Анатолий Евгеньевич
З’яўляецца членам Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці з 2003 года.
Нарадзіўся ў 1957 годзе, скончыў Вышэйшае прафесійнае вучылішча дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва №15, дзе потым працаваў майстрам вытворчага навучання. У цяперашні час удала спалучае працу страхавога агента з творчасцю. Займаецца мастацкай апрацоўкай драўніны, вырабляе дэкаратыўную мэблю. У выставах удзел не прымае. Працуе выключна па індывідуальных заказах. У сваей творчасці дасягнуў вяршынь рамяства, спалучае класічныя прыемы разьбы па дрэву з сучаснымі метадамі мэблевай вытворчасці. Яго работы адзначаны творчым падыходам і арыгінальным пераасэнсоўваннем традыцыйнага мэблевага дэкору. Іх заўседы пазнаеш па пышнасці форм і мудрагелістаму арнаменту. Мае дыпломы пераможцы Рэспубліканскага свята-конкурсу разьбярства «Дрэва жыцця» (г. п. Мір), ўдзельніка Нацыянальнай выставы народнага мастацтва «Жывыя крыніцы» і інш.