Попкович Иван Иванович
З’яўляецца членам Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці з 1999 года. Нарадзіуся ў 1960 годзе. 7 гадоў вучыўся ў мастацкай студыі пры Доме піянераў г. Бабруйска, ў Вышэйшым прафесійным вучылішчы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва № 15 г. Бабруйска. Майстар мастацкай апрацоўкі драўніны. Па прызванню – філосаф, пісьменнік. Прафесійна займаецца музыкай, кампазітар. Засвоіў усе прыемы класічнай разьбы, працуе ў традыцыях самабытнай беларускай школы разьбы па дрэве. Індывідуальны прадпрымальнік. У асноўным працуе па заказах праваслаўнай царквы. Вырабляе праваслаўныя абразы, кіеты, скульптуру і гэтак далей. Ва многіх беларускіх храмах можна бачыць яго творы: іканастасы, алтарныя дзверы, аналоі і інш. Прымаў удзел у абласных, рэспубліканскіх выставах.