Рынкова Зинаида Федоровна
З’яўляецца членам Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці з 1997 года. Нарадзілася ў 1954 годзе. Скончыла Вышэйшае прафесійнае вучылішча дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва №15 ў 1972 годзе па спецыяльнасці «роспіс па дрэву», потым – Бабруйскi лесатэхнiчны тэхнiкум па спецыяльнасці «тэхнолаг мэблевай вытворчасці». З 1974 г. Зінаіда Федараўна стварала сваеасаблівыя рэчы на Фабрыцы мастацкіх вырабаў у г.Бабруйску. За доўгія гады працы Рынкова З. Ф. паспяхова спасцігла амаль ўсе промыслы, якія існуюць на Фабрыцы: працавала вышывальшчыцай, майстрам па роспісу драўляных вырабаў і вырабаў з саломы, стварала сувенірныя вырабы з ільну, распрацоўвала цікавыя трыкатажныя рэчы, упрыгожвая іх вышыўкай, арнаментам або аплікацыяй. Работы, якія яна распрацоўвала у якасці вядучага мастака-тэхнолага, прымалі ўдзел у выставах у Беларусі і за яе межамі. Мае дыпломы ўдзельніка выстаў, якія праходзілі штогод на ВДНГ ў горадзе Масква.