Чернецкая Елена Викторовна

З’яўляецца членам Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці з 2011 года. Нарадзілася ў 1962 годзе. Працуе мамайпедагогам у адзеле выхавання Першамайскага района г.Бабруйска. Выхоўвае трох родных і двух прыемных дзяцей. Ужо каля 10 гадоў займаецца дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам. З 2005г. наведвала гурток бісерапляцення і ласкутнай тэхніцы «Натхненне» пры аддзеле мастацкай творчасці ДУК «Палац мастацтваў», дзе засвоіла розныя напрамкі ДПМ: у яе есць вырабы ў тэхніцы бісерапляцення, ласкутнай тэхніцы, роспісу па дрэве, сувяніры і карціны са скуры, стужкавае шыцце і вышыўка. Але больш за ўсе Алене Віктараўне ўдаецца працаваць з тэкстыльнай лялькай. Пастаянны ўдзельнік гарадскіх, абласных і рэспубліканскіх выстаў. Яе працы ўдзельнічалі ў выставе ДПМ майстроў і ўмельцаў Магілёўскай вобласці «Магілеўскі гасцінец» у г. Маскве. Чарнецкая Е.В. – выдатны настаўнік. Яна не толькі вучыць сваіх дзяцей майстэрству, але і пастаянна праводзіць майстар-класы сярод моладзі і перадае свае веды і ўменні ўсім жадаючым навучыцца шыць такія цудоўныя лялькі. Ўзнагароджана дыпломамі за ўдзел у выставах «Калядныя ўзоры», «Фарбы старажытнага кірмашу».


