Качан Гульнара Кенеспаевна
З’яўляецца членам Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці з 2014 года. Нарадзілася ў 1970 годзе, скончыла ДУА «Бабруйскі дзяржаўны механіка-тэхналагічны тэхнікум», па спецыяльнасці «кантралер». З 2010 года займаецца вырабам абрадавых славянскіх лялек. Качан Г.К. перадае свой вопыт па вырабе лялек і дарослым, і дзецям. Для дзяцей Качан Г.К. рэгулярна дае урокі па вырабе лялек у бібліятэках і навучальных установах, праводзіць майстар-класы для адпачывальнікаў у санаторыі імя Леніна. Качан Г.К. рэгулярна прымае ўдзел у абласных і рэспубліканскіх выставах у рамках Фестываляў «Вянок дружбы», «Залатая пчолка», «Глушанскі хутарок», адборачным туры Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур і інш. У 2015 годзе Качан Г.К. узнагароджана дыпломамi Рэспубліканскага фестывалю-кірмашу рамёстваў «Вясновы букет» у 2015 i 2016 гадах.