Долгая Наталья Геннадьевна
З’яўляецца членам Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці з 2011 года. Нарадзілася ў 1965 годзе, скончыла Жыліцкі сельскагаспадарчы тэхнікум па спецыяльнасці “пераапрацоўка прадукцыі раслінаводства”. Працавала кіраўніком гуртка ДПМ ў ЦПР «Росквіт», зараз працуе загадчыкам аддзела па асноўным накірунку ў ДУА «ЦТДіМ г. Бабруйска». У 2009 годзе майстар Доўгая Н. Г. удзельнічала ў абласным конкурсе "Традыцыйны нацыянальны касцюм Магілеўшчыны", для якога адмыслова вышыла копію ёю ж асабіста ўзноўленага мужчынскага нацыянальнага гарнітура Бабруйшчыны. У 2010 годзе ў Магілёве прыняла ўдзел у абласным конкурсе рэканструкцыі традыцыйнага рушніка, у якім ёю была вышыта копія абрадавага рушніка канца 19 стагоддзя. З'яўляецца пастаяннай ўдзельніцай гарадскіх, абласных, рэспубліканскіх выстаў. Праводзіць майстаркласы у школах, бібліятэках, навучальных установах, дзе шчыра дзеліцца сваімі ведамі. Мае дыпломы Рэспубліканскай выставы народнай творчасці «Калядныя ўзоры», Рэспубліканскай выставы старадаўняй і сучаснай вышыўкі «Тры стагоддзя – XIX, XX, XXI» за адраджэнне і захаванне народных традыцый у вышыўцы.