Федорова Лилия Григорьевна
З’яўляецца членам Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці з 2013 года. Нарадзілася ў 1947 годзе. Па прафесіі – бібліятэкар. З выхадам на пенсію з’явілася шмат часу для любімага занятка – вышыўкі крыжыкам. Узнавіла такі пласт старажытнай славянскай культуры, як абярэжная вышыўка. Акрамя гэтага, захапляецца фларыстыкай, вырабляе цiкавыя кампазіцыі з прыроднага матэрыяла. З'яўляецца сталым удзельнікам разнастайных гарадскіх, абласных, рэспубліканскіх выстаў. Удзельніца выстаў-кірмашоў на фестывалі «Вянок дружбы», Рэспубліканскім фестывалі Нацыянальных культур. Мае дыпломы за ўдзел у Рэспубліканскай выстаўцы сучаснай народнай творчасці «Калядныя ўзоры», Рэспубліканскім фестывалі-кірмашу раместваў «Вясновы букет».